![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Пагроза для Народнага Мэмарыялу Курапаты Антыбеларускі рэжым зрабіў гэтую “акцыю” з выклікам. На Дзень Волі на лукашыстоўскі “суботнік” у Курапаты былі прывезены больш за сотню асобаў са структураў вядомых БРСМ і “Белай Русі”. 13/4/2017 › Навіны Водгукі ў Расеі на выбухі ў пяцярбургскім мэтро «Ён і падарваў, Больш няма каму-с» Вось ужо больш за дзьве тысячы гадоў усе юрысты сьвету, выхаваныя ў традыцыях рымскага права, задаюць сябе пры рассьледваньні першае пытаньне: Cui prodest? (Каму выгадна?). 13/4/2017 › Навіны Парубій папярэдзіў пра сур’ёзную небясьпеку зь Беларусі Расейска-беларускія вучэньні “Захад-2017” могуць абярнуцца наўпроставай агрэсіяй з тэрыторыі Беларусі ў адносінах да Украіны. Пра гэта заявіў спікер Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій, паведамляецца на сайце ВР. 13/4/2017 › Навіны Дьяку Посольского приказа понравилось… Стала вядома, што галоўны прадстаўнік РФ у Беларусі выказаўся пра драматычныя падзеі Дня Волі ў Менску: “Шматгадовы амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў пазытыўна ацаніў дзеяньні ўладаў у Менску 25 сакавіка. 13/4/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: НАРОД АДЗІНЫ. НЕЛЬГА ЙСЬЦІ ЗА ПРАВАКАТАРАМІ КАНФЛІКТУ (Выступ на красавіцкім 2017 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Зьяўленьне Дэкрэту №3 цяжка абгрунтаваць эканамічнай і сацыяльнай неабходнасьцю. Можна было адразу прадбачыць яго невысокую фінансавую эфэктыўнасьць для кіроўнай «хунты» (5-10%) і прычыну для ўзбуджэньня сацыяльных пратэстаў людзей. Цяжка абгрунтаваць дзяржаўнай логікай таксама ўпартасьць улады ў працягу існаваньня гэтага дэкрэту пасьля таго, як па ўсёй Беларусі пачаліся дэманстрацыі абурэньня. Сытуацыю праясьнілі рэпрэсіўныя падзеі перад 25 Сакавіка, потым сакавіцкае пабіцьцё жыхароў Менска і паляваньне ОМОНа на пешаходаў, і асабліва наступны пасьля сапсаванага сьвята перасьлед выбраных асобаў і нішчэньне грамадзянскай супольнасьці. 11/4/2017 › Навіны АБАРОНІМ КУРАПАТЫ І ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ! (Красавіцкі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 9 красавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Народ адзіны. Нельга йсьці за правакатарамі канфлікту” (публікуецца). З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту. 11/4/2017 › Навіны Аб пагрозе зьнішчэньня Народнага Мэмарыялу “Курапаты” (Зварот да грамадзкасьці аб абароне Курапатаў – У рэчышчы чарговага этапу зьнішчэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці, які ўлады пачалі ў сярэдзіне сакавіка гэтага года, А.Лукашэнка заявіў, што зрабіў даручэньне “создать аккуратный мемориал” у Курапатах “что-то вроде небольшой часовни”. У той жа дзень, калі была зроблена такая заява, зьявіўся загад Міністэрства культуры №69 ад 24.03.2017 г. аб правядзеньні конкурсу. У загадзе пра ўмовы конкурсу Курапаты названы “агульнанацыянальным месцам памяці і прымірэньня”. “У аснове мастацка-вобразнага рашэньня, - сказана далей у гэтым дакуманце, - павінен быць вобраз капліцы”. 4/4/2017 › Навіны 6-га красавіка ў Палацы Культуры ў Варшаве ў залі Collegium Civitas (12 паверх) адбудзецца лекцыя Зянона Пазьняка і спатканьне зь беларусамі Варшавы на тэму беларускага змаганьня за волю і будучыню. 3/4/2017 › Навіны ЗЯНОН. «ТЭРРА ДЭЙ» ПА-ПОЛЬСКУ І «РАБІНЗОН КРУЗА» З ВАТЭНШТЭТУ Выйшла з друку кніга вершаў і фатаграфіяў Зянона «ТЭРРА ДЭЙ» (Terra Dei) у перакладзе на польскую мову. Кніга «ТЭРРА ДЭЙ» зьявілася ў 2014 годзе. Гэта ў пэўнай ступені праграмны твор аўтара і па зьместу, і па афармленчай мастацкай падачы, якую заўсёды робіць сам паэт і фотамастак. 3/4/2017 › Навіны ГРАМАДЗКАЯ ДЫРЭКЦЫЯ НАРОДНАГА МЭМАРЫЯЛУ «КУРАПАТЫ» (паведамленьне) 12 сакавіка на сумесным паседжаньні Управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ і кіраўніцтва Грамадзкага аб“яднаньня Хрысьціянская Злучнасьць «Курапаты» створана Грамадзкая Дырэкцыя Народнага Мэмарыялу «Курапаты» (ГД НМК). 26/3/2017 › Навіны Зянон Пазьняк: Вялікая Беларуская Ідэя Паважаныя спадарыні і спадары, паважаныя беларусы. 25/3/2017 › Навіны Народны рух «Вольная Беларусь» Становішча, у якім апынуўся працоўны Беларускі народ пасьля 22-х з паловай гадоў хамскай прамаскоўскай улады Лукашэнкі, прыніжальнае для беларускай народнай годнасьці. У краіне штучна спынена эканамічнае і гуманітарнае разьвіцьцё беларускай нацыі. Адсталая дзяржаўна-эканамічная сістэма і кантроль шкоднікаў ад улады спарадзілі хранічны недахоп працы, а людзей, якія ня маюць працы, антынародны рэжым абклаў падаткамі за беспрацоўе. Гэта зьдзек над народам, нахабнае рабаўніцтва людзей. 21/3/2017 › Навіны АБ ПРАТЭСТАХ СУПРАЦЬ ДЭКРЭТУ №3 І ЗМАГАНЬНІ ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ Крызіс антыбеларускага рэжыму ўступае ў актыўную фазу. Зьняважаныя нялюдзкім дэкрэтам № 3 (празваны правіцелем дэкрэтам “аб дармаедах”), людзі вышлі на вуліцы выказваць сваё абурэньне і патрабаваньні. 14/3/2017 › Навіны ТРЭБА ЗМАГАЦЦА ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ (Сакавіцкі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 12 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Выступоўца распавёў пра актывізацыю сацыяльна-палітычных працэсаў у Беларусі. 14/3/2017 › Навіны Пазьняк адказаў на рэпартаж БТ: «Ня верце Лукашэнку, трэба пратэставаць, выходзіць на плошчы» (13 сакавік 2017, Дзьмітры Гурневіч, Радыё Свабода) 13/3/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Жыве Вольная БЕЛАРУСЬ! https://www.youtube.com/watch?v=jl-Hip7lDos 7/3/2017 › Навіны Зянон Пазьняк: СПЫНІЦЬ МАНІПУЛЯЦЫІ АХОЎНАЙ ЗОНАЙ КУРАПАТАЎ
Курапаты — гэта трагічнае і сьвятое месца ў Беларусі і на Зямлі. Трэба яго шанаваць. Гэтым мераецца чалавечнасьць асобы. І якраз таму, што месца гэтае сьвятое, сюды пры дрэннай антынароднай уладзе пастаянна лезе нечысьць, каб нагадзіць, нахлусіць, разбурыць, зьнішчыць і ліквідаваць. Нечысьць не пераносіць сьвятога. 2/3/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: «Няхай жыве магутны, сьмелы наш Беларускі вольны дух!» (Выступ на лютаўскім 2017 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) … Падрыхтоўка паўзучага захопу тэрыторыі Беларусі, яе рэсурсаў, народа і дабра вынікае з імпэрскай стратэгіі Расеі і пачалася адразу пасьля здабыцьця дзяржаўнай Незалежнасьці Беларусі. Асаблівасьць гэтай стратэгіі ў тым, што захоп беларускай тэрыторыі плануецца і ажыцьцяўляецца Масквой шляхам ліквідацыі беларускай нацыі. Галоўны мэтад вынішчэньня – русіфікацыя, разбурэньне культуры і грамадзянскай супольнасьці. Ідэалагічная аснова і галоўны чыньнік такой тыпова фашыстоўскай палітыкі – дыскрэдытацыя, забарона і зьнішчэньне Беларускай мовы. 14/2/2017 › Навіны Аб антыканстытуцыйных актах кіруючай улады Абапіраючыся на факты і падзеі апошняга часу (напрыклад, сямігадзінны маналог А. Лукашэнкі перад журналістамі і грамадзтвам) мы вымушаны канстатаваць, што нелегітымны кіраўнік аўтарытарнай улады ў Беларусі знаходзіцца ў стане ўзбуджанай экзальтацыі. 14/2/2017 › Навіны Імпэрскі вораг будзе разгромлены (Лютаўскі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 12 лютага ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. 14/2/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
