(паведамленьне)
12 сакавіка на сумесным паседжаньні Управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ і кіраўніцтва Грамадзкага аб“яднаньня Хрысьціянская Злучнасьць «Курапаты» створана Грамадзкая Дырэкцыя Народнага Мэмарыялу «Курапаты» (ГД НМК).
Дырэкцыя створана як сумесны ворган двух арганізацыяў людзі і структуры якіх на працягу 20 апошніх гадоў сістэмна стваралі Народны Мэмарыял «Курапаты», ініцыявалі і арганізавалі актыўнасьць грамадзтва ў стварэньні вечнага народнага помніка памяці пра ахвяры савецкай акупацыі і бальшавіцкага людабойства. Мэмарыял узьнік насуперак нэгатыўным адносінам існуючай ўлады, створаны згодна з нацыянальнымі духоўнымі і культурнымі традыцыямі памяці беларускага народа.
Грамадзкая Дырэкцыя арганізавана, каб інтэнсіфакаваць мэмарыяльную працу КХП – БНФ і ХЗК, пашыраць вядомасьць аб Народным Мэмарыяле, яднаць вакол гэтай працы здаровыя сілы энтузіястаў і неабыякавых людзей.
Грамадзкая Дырэкцыя будзе і надалей займацца пытаньнямі разбудовы, аховы і дзейнасьці Народнага Мэмарыялу «Курапаты», арганізоўваць і каардынаваць правядзеньне талокаў, экскурсій, усталяваньня крыжоў, мэмарыяльных знакаў, выдаваць друкаваныя матэрыялы, арганізоўваць асьветніцкую дзейнасьць пра Курапаты, абараняць ахоўны статус гэтага мэмарыяльнага помніка.
Кіраўніком (дырэктарам) ГД НМК прызначаны Старшыня Мэмарыяльнай камісіі КХП – БНФ** Алесь Чахольскі**, чалавек, які разам са сваімі сябрамі па Партыі і Злучнасьці ды іншымі прыхільнікамі гісторыі і культуры тэхнічна рэалізаваў ідэю **Зянона Пазьняка **аб народнай мэмарыялізацыі Курапатаў і стварэньня мэмарыяла «Лес Крыжоў». Намесьнікам дырэктара зацьверджаны выконваючы абавязкі кіраўніка ХЗК Віктар Рабушка.
Тэлефон: +375 29 973 4910 Электронная пошта: gdKurapaty@gmail.com