![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Міністр абароны Украіны Стэпан Палтарак: Мы адсочваем сытуацыю Міністр абароны Украіны Стэпан Палтарак заявіў у інтэрв’ю выданьню “Наша армія”: «Расея штогод праводзіць маштабныя вучэньні, афіцыйна заяўляючы: яны планавыя і не пагражаюць якой-кольвечы дзяржаве. Аднак, як паказвае досьвед, гэта не адпавядае рэчаіснасьці. 12/9/2017 › Навіны Дзень Беларускай вайсковай славы ў Менску
9/9/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Дзень Беларускай вайсковай славы. 503-я гадавіна Перамогі пад Воршай (выступ на мітынгу) Паважаныя спадарыні і спадары, паважаныя грамадзяне – патрыёты Беларусі! Віншую Вас з Днём Беларускай вайсковай славы. Гэта знакавы дзень нашай гісторыі. 503 гады таму, 8-га верасьня 1514 года войска Вялікага Княства Літоўскага ўшчэнт разьбіла ў тры разы большае войска маскоўскіх агрэсараў, якія ўварваліся ў Беларусь з мэтай абрабаваць і зьнішчыць нашу краіну. 9/9/2017 › Навіны Cпыніць расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусі (рэзалюцыя мітынгу) Мы, удзельнікі мітынгу ў Менску, арганізаванага з нагоды Дня Беларускай вайсковай славы, 25-годдзя грамадзянскай вайсковай прысягі Рэспубліцы Беларусь і з прычыны грубага парушэньня сувэрэнітэту Беларусі ў выніку заплянаваных вучэньняў расейскага войска “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі, 9/9/2017 › Навіны З. Пазьняк: Наша пазыцыя (Партыі КХП – БНФ) 6 верасень 2017 г. Мы лічым, што праводзіць акцыі прысягі Бацькаўшчыне-Беларусі і пратэсты супраць расейскіх вайсковых вучэньняў “Захад-2017″, якія груба парушаюць суверэнітэт Беларусі, трэба па ўсёй краіне і ў розных месцах (і ня толькі 8-га верасьня, але і потым). 6/9/2017 › Навіны Мітынг да 25-й гадавіны Прысягі беларускіх вайскоўцаў Бацькаўшчыне 8 верасьня з 18.00 да 20.30 у Менску адбудзецца мітынг, прысьвечаны 25-й гадавіне Прысягі беларускіх вайскоўцаў на вернасьць Бацькаўшчыне (1992 г.). 6/9/2017 › Навіны Пачаліся зьдзекі акупантаў зь беларускіх людзей У Сеціве зьявілася інфармацыя. 6/9/2017 › Навіны Жыхары рэгіёну, якія знаходзяцца ў рэзэрве, атрымліваюць позвы на вайсковыя зборы з-за вучэньняў “Захад-2017”. Як стала вядома карэспандэнту Калининград.Ru, дакуманты ўручаюць вайскоўцы па кантракту. 6/9/2017 › Навіны Магчымы прарыў праз “Сувалкскі калідор” Падчас вучэньняў “Захад-2017” расейцы монуць прабіць “калідор” у бок Калінінградзкай вобласьці, заявіў у эфіры “Експресо” спікер Генэральнага штабу Узброеных сіл Украіны Уладзіслаў Валошын. 6/9/2017 › Навіны Алесь Чахольскі: Расейскай акупацыі – не! Менгарвыканкам дазволіў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ правесьці 8 верасьня з 18.00 да 20.30 сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы ў Кіеўскім сквэры ў Менску. Пра гэта паведаміў Свабодзе выканаўчы сакратар Управы Партыі Алесь Чахольскі. 6/9/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: РАСКРЫТЫ МАСКОЎСКІ ПЛЯН ВАЙСКОВЫХ МАНЕЎРАЎ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ І ўсё ж такі сакрэтнае стала вядомым. Вось факт антыбеларускага пляну гібрыднай вайны. Расейскі генэрал, які засланы ў беларускае войска, прагаварыўся пра плян ваенных вучэньняў “Захад-2017”. Аказваецца, расейскія войскі будуць змагацца з умоўнай краінай “Вейшнорыя”, якая зьяўляецца паўночна-заходняй часткай Беларусі. 4/9/2017 › Навіны The Unity in Order to Defend Our Homeland (Appeal adopted by the Conference (Assembly) of the patriotic and democratic forces of the Republic of Belarus) 4/9/2017 › Навіны, English On the Defense of the Independence of Belarus (Appeal adopted by the Conference (Assembly) of the patriotic and democratic forces of the Republic of Belarus) 4/9/2017 › Навіны, English August, 26, 2017 Aalppe The Belarusian society is going through troubled times because Russia has a plan to carry on the military manoeuvers Western-2017 on the territory of Belarus. Our analysis demonstrates that Moscow is preparing the actions which can be threatening to the sovereignty of Belarus and the neighbouring EU countries. 4/9/2017 › Навіны, English У Менску прайшла Канфэрэнцыя (Асамблея) патрыятычных дэмакратычных сілаў Беларусі 26 жніўня ў Менску прайшла Канфэрэнцыя (Асамблея) патрыятычных дэмакратычных сілаў Беларусі, якую склікала Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Канфэрэнцыя арганізавана з прычыны пагрозы суверэнітэту Беларусі ў выніку плянаваньня расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад 2017» і пачатку іх падрыхтоўкі. 28/8/2017 › Навіны Барацьба з агрэсарам – катэгарычны імпэратыў незалежнасьці, волі і свабоды (Выступ на Канфэрэнцыі (Асамблеі) патрыятычных дэмакратычных сілаў Беларусі) Віншую Вас з 26-й гадавінай Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! 25-Жнівень – гэта найвялікшае сьвята нашай найноўшай гісторыі. Беларусы на справе адрадзілі сваю незалежную дзяржаву. Незалежная дзяржава фармуе незалежніцкую пазыцыю новага пакаленьня. Гэта рэальнасьць. Наступны этап — стварэньне вольнай дэмакратычнай Беларускай нацыянальнай улады. Гэты працэс пачаўся, але быў прыпынены ў 1994 годзе. 28/8/2017 › Навіны 26 Жнівень 2017 г. Грамадзтва Беларусі перажывае трывожныя часы ў сувязі з запланаванымі вайсковымі вучэньнямі расейскіх узброеных сілаў “Захад-2017″ на тэрыторыі Беларусі. Наш аналіз становішча паказвае, што з боку Масквы рыхтуюцца дзеяньні, якія могуць пагражаць суверэнітэту Беларусі і суседніх краінаў Эўразьвязу. 28/8/2017 › Навіны АБ АБАРОНЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ (Заява-зварот Канфэрэнцыі (Асамблеі) патрыятычных У 26-ю гадавіну Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь мы сьведчым, што дзяржаўная Незалежнасьць Беларусі і Беларуская мова ёсьць найвялікшымі каштоўнасьцямі Беларускай нацыі. Шанаваньне і абарона гэтых каштоўнасьцяў ёсьць гонарам і абавязкам беларускіх патрыётаў і ўсіх грамадзянаў Беларусі. 28/8/2017 › Навіны Да адзінства – дзеля абароны Бацькаўшчыны! (Ухвала Канфэрэнцыі (Асамблеі) патрыятычных дэмакратычных 28/8/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ВІНШАВАНЬНЕ З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
Паважаныя землякі, дарагія беларусы! 26 гадоў таму, 25-га Жніўня 1991 года, на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета ХІІ-га скліканьня, пасьля цяжкага і ўпартага змаганьня дэпутатаў Апазыцыі БНФ супраць камуністычнай бальшыні парляманту і пры падтрымцы дзясяткаў тысячаў людзей на плошчы, Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР быў нададзены статус Канстытуцыйнага закону, прынятыя іншыя дакуманты аб Незалежнасьці Беларусі. 25/8/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
