Калінінградзкая мабілізацыя

6 верасня 2017 г.

Навіны

Жыхары рэгіёну, якія знаходзяцца ў рэзэрве, атрымліваюць позвы на вайсковыя зборы з-за вучэньняў “Захад-2017”. Як стала вядома карэспандэнту Калининград.Ru, дакуманты ўручаюць вайскоўцы па кантракту.

У позве ўказана, што на зброры неабходна ўзяць пашпарт, вайсковы білет і туалетныя прылады. Калінінградцы таксама павінны аформіць даверанасьць на атрыманьне заробку ў выпадку, калі яе будуць выплочваць у пэрыяд іхняй адсутнасьці.

Як зазначыла крыніца ў вайсковым ведамстве, кантрактнікаў абавязалі наведаць усіх жыхароў рэгіёну, якія знаходзяцца ў рэзэрве, і ўручыць позвы. У выпадку немагчымасьці дакуманты апусьцяць у паштовыя скрыні. 25 жніўня калінінградцаў таксама запрашалі на зборы па тэлефоне.

Вучэньні “Захад-2017” пройдуць у сярэдзіне верасьня ў Беларусі і Калінінградзкай вобласьці. Трэніроўкі арганізуюць шточатыры гады. Гэтым разам у іх возьмуць удзел каля ста тысячаў вайскоўцаў.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://kgd.ru/news/society/item/66298-kaliningradcam-massovo-vruchayut-povestki-na-voennye-sbory-iz-za-uchenij-zapad-2017