Cпыніць расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусі

9 верасня 2017 г.

Навіны

(рэзалюцыя мітынгу)

Мы, удзельнікі мітынгу ў Менску, арганізаванага з нагоды Дня Беларускай вайсковай славы, 25-годдзя грамадзянскай вайсковай прысягі Рэспубліцы Беларусь і з прычыны грубага парушэньня сувэрэнітэту Беларусі ў выніку заплянаваных вучэньняў расейскага войска “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі, заяўляем наступнае: 1.Патрабуем адмяніць расейскія вайсковыя вучэньні “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі. 2.Патрабуем вывезьці з тэрыторыі Беларусі ўсе расейскія войскі і бронетэхніку назад у Расею. 3.Незаконнае ўвядзеньне расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі ёсьць грубым парушэньнем суверэнітэту Беларусі, Канстытуцыі Беларусі і міжнароднага права і ацэньваецца як акт агрэсіі.

У сувязі з гэтым, паколькі чужыя войскі ўжо зайшлі на тэрыторыю Беларусі, мы заклікаем усіх грамадзянаў беларускай Айчыны рыхтавацца да барацьбы з агрэсарам усімі сродкамі, спосабамі і сіламі. І калі мілітарызаваныя прышэльцы пасьдя заканчэньня вучэньняў не пакінуць нашу тэрыторыю, прыступіць да барацьбы з акупантамі дзеля абароны краіны, яе сувэрэнітэту і Незалежнасьці.

8 верасень 2017 г. г. Менск