8 верасьня з 18.00 да 20.30 у Менску адбудзецца мітынг, прысьвечаны 25-й гадавіне Прысягі беларускіх вайскоўцаў на вернасьць Бацькаўшчыне (1992 г.).
8 верасьня – Дзень Беларускай вайсковай Славы, сьвята беларускіх патрыётаў, сьвята нашай вечнай Беларусі.
Мітынг адбудзецца ў Кіеўскім сквэры, на пляцоўцы побач з кінатэатрам “Кіеў”, перасячэньне вул. Кахоўскай і бульвара Шаўчэнкі. Блізка праходзіць таксама вул. Арлоўская, прыпынак “Кіеўскі сквэр” (трал. 12, 33, 38, 40; аўтобус 38). Арганізатар мерапрыемства – Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Атрыманы дазвол Менгарвыканкама.
Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ
5 верасьня 2017 г.