Падчас вучэньняў “Захад-2017” расейцы монуць прабіць “калідор” у бок Калінінградзкай вобласьці, заявіў у эфіры “Експресо” спікер Генэральнага штабу Узброеных сіл Украіны Уладзіслаў Валошын.
“Расея заявіла, што яна ўвяла ў Беларусь 3 тысячы вайскоўцаў. Пры гэтым колькі яна на самой справе ўвяла, ніхто ня ведае, яна можа 3 тысячы вывесьці. Тры ўвяла, тры вывела… А колькі рэальна яна там можа пакінуць?” – зазначыў Валошын.
Ён нагадаў, што Беларусь і Калінінградзкую вобласьць Расеі раз’ядноўвае Сувалцкі калідор.
“Гэта даволі невялікая адлегласьць, гэта Польшча і Летува. І правесьці ў гэтым калідоры такую апэрацыю з “іхтамнетамі” дастаткова проста. Як паказалі падзеі ў Крыме і на Данбасе… Іх там таксама “ня будзе”. Яны таксама могуць схаваць іх у Беларусі і сказаць: “Гэта не нашы вайскоўцы”, — перакананы Валошын.
Сувалцкі калідор – сухаземны калідор даўжынёю каля 100 км, які мог бы злучыць тэрыторыю Беларусі з Калінінградзкай вобласьцю Расеі. У цяперашні час па гэтай тэрыторыі праходзіць дзяржаўная мяжа Польшчы з Летувой.
Пераклад з расейскай.