![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ №3 ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ Антыбеларускі рэжым і яго спэцслужбы сфармавалі на працягу лютага гэтага году мабільныя рэпрэсіўныя групы з гэбістаў, былых спэцназаўцаў, амонаўцаў, адстаўных элемэнтаў і іншых, узброілі іх і паставілі задачу выхопліваць падазроных элемэнтаў на ўчастках для галасаваньня. У выпадку супраціву — ужываць зброю. Зразумела, што гэтыя “групы” выстаўленыя ў якасьці правакатараў, каб задзейнічаць супраць народу збройныя сілы (у тым ліку сілы акупантаў) і патапіць у крыві, пастраляць “экстрэмістаў-нацыяналістаў”. (Зважайма, што на двары акупацыя, вайна і акупантам “не да законаў”) 27/2/2022 › Навіны ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ № 2 ХАПУН ПАСЬЛЯ РЭФЭРЭНДУМУ Толькі што атрымана інфармацыя зь Беларусі. 26 люты 2022 г. 27/2/2022 › Навіны ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ №1 НЯ ЙДЗІЦЕ НА ФАЛЬШЫВЫ РЭФЭРЭНДУМ. Здраднік і нішчыцель беларускай нацыі Лукашэнка, які адчыніў дарогу расейскім акупантам і здаў Беларусь пад расейскую акупацыю, хоча заўтра, 27 лютага, правесьці незаконны рэфэрэндум аб увекавечваньні сваёй прамаскоўскай нелегітымнай ўлады. Беларусы! Ня йдзіце на гэты рэфэрэндум. Тут пастка. Рэфэрэндумы пад час акупацыі і вайны не праводзяцца. Гэты злачынец Лукашэнка разбурыў Беларусь, зганьбіў наш народ, падтрымаў маскоўскіх агрэсараў, што напалі на братнюю Украіну. 27/2/2022 › Навіны Юры Беленькі: Беларусы, супраціўляйцеся акупантам! Змагаемся! https://www.youtube.com/watch?v=-rmqiTB2xUw 26/2/2022 › Навіны “Толькі партызанская барацьба і зьнішчэньне акупантаў” — Зянон Пазьняк https://www.youtube.com/watch?v=CpwYCpkweKk 26/2/2022 › Навіны ЗАЯВА БЕЛАРУСКАГА НАЦЫНАЛЬНАГА САКРАТАРЫЯТУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ” У сувязі з акупацыяй Беларусі расейскім акупацыйным войскам; у сувязі з нападам расейскіх узброеных сілаў на Украіну і ў сувязі зь небясьпекай 3-й сусьветнай вайны Беларускі Нацыянальны Сакратарыят “Вольная Беларусь” бярэ на сябе адказнасьць за палітыку беларускага супраціву расейскім акупантам і выступае ў якасьці альтэрнатыўнага ураду змагарнай Рэспублікі Беларусь. Мы заяўляем аб падтрымцы вольнай Украіны і яе барацьбы супраць расейскага агрэсара. Мы сьведчым, што расейскія акупацыйныя войскі зьявіліся ў Беларусі ў выніку агрэсіўнай палітыкі Масквы і ў выніку здрады і садзеяньня інтэрвентам з боку Аляксандра Лукашэнкі, улада якога не прызнаная беларускім народам і нікім на сьвеце, акрамя Расеі. 24/2/2022 › Навіны Крамлёўская кліка Пуціна акупавала Беларусь пад выглядам ваенных манеўраў, завезла на нашу тэрыторыю сваё войска, танкі, ракеты і самалёты, акупанты гаспадараць і робяць, што хочуць на нашай зямлі. Сёньня, 24 лютага, а 4-й раніцы Расея напала на Украіну. Расейцы бамбардуюць ракетамі ўкраінскую ваенную інфраструктуру, аэрадромы і гарады. Расейскія танкі рушылі з Крыму і з усходу на Харкаў і Марыёпаль. Украінская армія бароніць сваю Айчыну. Украінцы гатовыя змагацца за сваю зямлю. Прэзыдэнт Украіны выдаў распараджэньне раздаваць зброю народу тым, хто здольны да абароны сваёй Радзімы. 24/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Сёньня (16-02-2022) “дэмсмі” надрукавалі матэрыял пра “усе” галадоўкі і ўсіх галадоўшчыкаў за часы прамаскоўскага рэжыму (мы іх разумеем). Не напісалі толькі (”выпадкова”, вядома) пра героя Беларусі, узнагароджанага за гераізм мэдалём Рады БНР — Сяргея Каваленку. Сяргей Каваленка — вядомая асоба ў гісторыі беларускай барацьбы. 7-га студзеня 2010 года Сяргей адкрыта і дэманстратыўна вывесіў вялікі беларускі нацыянальны сьцяг на галоўнай навагодняй елцы горада Віцебска. Яго схапілі амапаўцы, жорстка зьбілі і кінулі за краты. У турме Каваленка аб’явіў галадоўку. 20/2/2022 › Навіны, Polski Зянон ПАЗЬНЯК: ТОЛЬКІ ЗБРОЙНАЯ БАРАЦЬБА БЕЛАРУСАЎ СУПРАЦЬ РУСКІХ АКУПАНТАЎ ПАКІНЕ БУДУЧЫНЮ БЕЛАРУСІ ТОЛЬКІ ЗБРОЙНАЯ БАРАЦЬБА БЕЛАРУСАЎ СУПРАЦЬ РУСКІХ АКУПАНТАЎ ПАКІНЕ БУДУЧЫНЮ БЕЛАРУСІ Пачынаючы з 17-га студзеня 2022 года Беларусь падверглася акупацыі расейскай ваеншчынай. Цяпер краіна цалкам акупавана. Акупанты праводзяць вайсковыя псэўдавучэньні (каб напалохаць Украіну) і ствараюць у Беларусі акупацыйную інфраструктуру, уводзяць кантрольны рэжым (праверка дакумантаў ва ўсіх беларусаў, што едуць самаходамі на дарогах), будуюць казармы і гарнізоны. Захад робіць выгляд, што нічога не разумее і ня бачыць. З сур’ёзнай чэмбэрленаўскай упэўненасьцю заходнія палітыкі гавораць пра нібыта “манеўры” ў Беларусі, куды ўламаліся амаль дзьве расейскія арміі і армада збройнай тэхнікі з усёй Расеі. 15/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ТЫЯ, ШТО ЗАВОЧНА ЗДАЛІ БЕЛАРУСЬ, РОБЯЦЬ ВЫГЛЯД, ШТО НІЧОГА НЕ РАЗУМЕЮЦЬ Пачынаючы з 17-га студзеня 2022 года Беларусь падверглася акупацыі расейскай ваеншчынай. Цяпер краіна цалкам акупавана. Акупанты праводзяць вайсковыя псэўдавучэньні (каб напалохаць Украіну) і ствараюць у Беларусі акупацыйную інфраструктуру, уводзяць кантрольны рэжым (праверка дакумантаў ва ўсіх беларусаў, што едуць самаходамі на дарогах), будуюць казармы і гарнізоны. Захад робіць выгляд, што нічога не разумее і ня бачыць. З сур’ёзнай чэмбэрленаўскай упэўненасьцю заходнія палітыкі гавораць пра нібыта “манеўры” ў Беларусі, куды ўламаліся амаль дзьве расейскія арміі і армада збройнай тэхнікі з усёй Расеі. 13/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ВІДЭАВЫСТУПЫ, СНЕЖАНЬ 2021 - ЛЮТЫ 2022 Пазьняк - Расейскія акупанты займаюць нашыя гарады і мясцовасьці пад выглядам манёўраў уздоўж мяжы 4 люты, 2022 год. Зянон ПАЗЬНЯК, ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ ПРА РЭФЭРЭНДУМ Зянон Пазьняк, ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ, 8 люты 2022 г. Зянон Пазьняк 15 снежань 2021 год (Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту “Вольная Беларусь”) 13/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Гэты мой зварот да ўсіх беларускіх суполак, арганізацыяў, Інтэрнэт-старонак, таварыстваў, партый, згуртаваньняў і актыўных асобаў. Адвечны вораг Беларусі ўламаўся ў наш дом. Гэта не манёўры. Гэта расейская акупацыя Беларусі і пагроза Украіне пад выглядам манёўраў. Калі не супраціўляцца і маўчаць — мы можам страціць дзяржаву і краіну. Акупанты не пакінуць нашу зямлю, хіба часткова паказальна ад’едуць, пакінуўшы танкі, ракеты і зброю, каб імгненна вярнуцца, пакуль жыве іх сатрап. Заклікаю ўсіх беларусаў замежжа выказацца пра расейскую інтэрвэнцыю і акупацыю Беларусі расейскім войскам, засьведчыць пратэст, патрабаваць спыніць расейскую інвазію і выдаліць акупацыйныя войскі зь Беларусі. Патрыётам Беларусі ў Бацькаўшчыне прапаную пачаць партызанскую барацьбу з акупантам. Гэта вырашыць шмат. Тэма акупацыі трэба каб гучэла кожны дзень на ўсіх беларускіх рэсурсах, ва ўсіх беларускіх арганізацыях і суполках. Заклікаю быць гатовымі да стварэньня Беларускіх дабраахвотніцкіх аддзелаў за мяжой. Толькі барацьба з нашэсьцем зьберажэ нам будучыню Айчыны. 8 люты 2022 г. 9/2/2022 › Навіны Расейскія акупанты займаюць нашыя гарады і мясцовасьці пад выглядам манёўраў уздоўж мяжы з Украінай. Расейскія войскі ўжо па ўсёй Беларусі. Няма іх пакуль што толькі на поўначы Віцебскай вобласьці. Колькі жывой сілы акупантаў уламалася ў Беларусь пакуль што цяжка падлічыць. Тыдзень таму іх было 30 тысячаў. Вельмі шмат танкаў, ракетных установак, баявых машынаў пяхоты. На нашых аэрадромах ужо абселі дзясяткі сучасных ваенных расейскіх самалётаў і бамбавікоў. У Лунінцы і іншых месцах акупанты сталі будаваць казармы і дамы для афіцэраў. 9/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК. АКУПАЦЫЯ, “МУДРЫ ПУЦІН” І МАСКОЎСКІ БЛАТНЯК Беларусь перажывае нашэсьце арды — маскоўскую акупацыю пад выглядам манеўраў. Армады расейскіх танкаў і ваенных машын на нашых дарогах. 23 студзеня Беларускі Нацыянальны Сакратарыят паведаміў пра гэта ўсяму сьвету. Сьвет маўчаў, і толькі цяпер нешта пачаў казаць. 9/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Пасьля доўгіх акупацыяў, пасьля доўгай няволі некалі вялікай краіны, пасьля доўгага вынішчэньня нацыі, мовы, гонару і свабоды заўсёды сярод страху, здрады, бяспамяцтва і аняменьня застаецца, жыве авангард незабыўных, нават вельмі маленькі. Але ў час буры, павароту і ўпадку прыгнёту ён здольны ахвярна здабыць для народа свабоду і волю для ўсіх. І тады ўсе вольна, шчасьліва ідуць на вольныя выбары і выбіраюць — ворага. Так паўтараецца кола зла. 2. 02. 2022 г. 9/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ ПРА РЭФЭРЭНДУМ Імкліва адбываецца расейская акупацыя Беларусі. Ганебны час. Ужо заехала 30 тысячаў акупантаў (поўная армія). На падыхадзе яшчэ столькі ж. Бясконца рухаюцца цягнікі расейцаў з жывой сілай, танкамі і гарматамі. Гэта вайна ў адзін бок. І — цішыня. Але не азіраймася на Захад (які нас здаў), бо за Беларусь і за волю Беларусі мусяць змагацца беларусы, але ня нехта іншы. Тым часам прадажныя няспынна гавораць не пра вайну, не пра катастрофу Беларусі, але пра незаконны рэфэрэндум, бо ён патрэбны Крамлю і акупантам. Ня буду даваць цяпер ацэнак такім паводзінам. Прыгледзімся да рэфэрэндума, што ён абазначае. 7/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКІХ ВАЙСКОЎЦАЎ Расейскія акупанты пад выглядам ваенных вучэньняў на нашай зямлі ўехалі са зброяй у Беларусь. Іх прывёў здраднік самазванец Лукашэнка, які ёсьць катам Беларускага народа. Іхняя мэта — стварыць у нашай краіне плацдарм для нападу на вольную Украіну і ўцягнуць Беларусь у сваю брудную вайну, адабраць беларусам будучыню і свабоду. Зьвяртаюся да беларускіх вайскоўцаў і асабліва да беларускіх жаўнераў. Калі расейцы памкнуцца напасьці на Украіну і ўцягнуць вас, не падтрымлівайце іх, ня ўдзельнічайце ў чужой вайне. Не страляйце па ўкраінцах і ў бок украінцаў. 29/1/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк: ВЫ ТОЛЬКІ ПАСЛУХАЙЦЕ, ШТО ЯНЫ КАЖУЦЬ. Цытата. “Калі разьвіцьцё сытуацыі прывядзе да сталага разьмяшчэньня расейскіх войскаў на беларускай тэрыторыі, тады відавочна, што Захаду давядзецца разглядаць санкцыі. Ужо прагучалі галасы, асабліва са Злучаных Штатаў, што будзе адказ і патэнцыйна санкцыі супраць Беларусі, калі яе ўлады надоўга пакінуць расейскія войскі на сваёй тэрыторыі. Пра гэта, відавочна, трэба будзе дамаўляцца з эўрапейцамі, і я магу ўявіць, што ў будучыні зьявіцца пакет санкцыяў, які будзе грунтавацца якраз на гэтым пытаньні.” 29/1/2022 › Навіны Апэрацыя па захопе Беларусі раскрытая Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк у інтэрвію Свабодзе тлумачыць, чаму лічыць анансаваныя Лукашэнкам і Пуціным вайсковыя вучэньні акупацыяй Беларусі, расказвае, што мог бы зрабіць для Беларусі Захад у такой сытуацыі, адказвае на пытаньні пра канстытуцыйны рэфэрэндум і ці верыць, што Лукашэнка рыхтуе транзыт улады. https://www.youtube.com/watch?v=1iQBkNnYhhA 25/1/2022 › Навіны Беларусы будуць змагацца супраць расейскіх акупантаў Зянон Пазьняк аб палітычнай сытуацыі: Беларусы будуць змагацца супраць расейскіх акупантаў. 25 01.2022 https://www.youtube.com/watch?v=TAcCHI6b5DI 25/1/2022 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
