![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Кіраўнік Сумскай аблдзяржадміністрацыі Уладзімер Шульга паведаміў, што ў Сумскай вобласьці капаюць глыбокі роў на ўсю працягласьць украінскай мяжы з Расеяй (500 км), паведамляе “Укрінформ”. 23/4/2014 › Навіны “Перамовы з Расеяй нагадваюць сустрэчу з гопнікам…”
Чатырохбаковыя перамовы, якія праходзілі у Жэнэве, ня будуць мець ніякага выніку, бо Расея не гатовая ісьці на саступкі і хоча паказаць усяму сьвету, што яна можа беспакарана рабіць усё што заўгодна. 23/4/2014 › Навіны “Хто любіць Пуціна, няхай зьбіраюць рэчы і валяць у Сібір…” Кіеўлянін, што выступае ў складзе каманды марыупальскага клюба і зборнай Украіны, Рустам Хаджамаў асуджае дзеяньні сэпаратыстаў, якія паддаліся на правакацыі, і ня хоча, каб прыезжыя расейцы ўсталёўвалі свае сьцягі і распавядалі, як жыць украінцам у сваёй краіне. 23/4/2014 › Навіны (15.04 – 16.04.2014) Зразумелі небясьпеку 15 красавіка 2014 г. чэшская газэта “Lidove Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея хоча бараніць сваіх грамадзянаў? Настаў час уступаць у НАТО, сказаў фінскі прэм’ер”. Газэта цытуе выступ прэм’ера Фінляндыі Іркі Катайнэна. Ён згадаў таксама пра такое ж жаданьне з боку Швэцыі. 23/4/2014 › Навіны
Ібрагім Льянаў, вядомы праваабаронца Інгушэціі, прапануе рэспубліцы адлучыцца ад Расеі паводле крымскага сцэнару – шляхам рэфэрэндума. 23/4/2014 › Навіны Дарагія землякі, дарагія беларусы, дарагія сябры-адраджэнцы! Віншую ўсіх з надзвычайным Сьвятам Вялікадня – Уваскрасеньнем Хрыстовым! У гісторыі чалавецтва не было больш значнай і незвычайнай падзеі, чым ўваскрасеньне Сына Чалавечага пасьля Яго ўкрыжаваньня і фізічнай сьмерці. У гэтым глыбокі сэнс і сьведчаньне боскай прыроды Хрыста, шматзначны сымвал вечнасьці жыцьця і аднаўленьня таго, што зь верай у сьветлыя ідэалы і Бога-Тварца прайшло праз пакуты і выпрабаваньні. Усё лепшае – наперадзе. У Зьмёртвыхустаньні Хрыста ёсьць вялікі аптымістычны сэнс, у якім адбілася сутнасьць чалавечага існаваньня. Верма ў сьветлы працяг. Набліжайма вялікі дзень нашага народнага беларускага Адраджэньня. Слава Ісусу Хрысту! 20 красавіка 2014 г. Зянон Пазьняк 20/4/2014 › Навіны Зянон Пазьняк: МАДЫФІКАЦЫЯ ФАШЫЗМУ (Ліст на красавіцкі Сойм КХП—БНФ) Падзеі, якія адбываюцца ва Ўкраіне і ў Беларусі вымагаюць асэнсаваньня зьяў. У нас, беларусаў, павінен быць зразумелы адказ на пытаньні “што рабіць?” і як сябе паводзіць, як ацэньваць зьявы. Агентура і “псэўды” ўжо даўно пачалі лямант у падтрымку Лукашэнкі ў выпадку расейскага нападу. (Сымптаматычная ўсё ж такая рэакцыя). Але мы ведаем ад каго ў першую чаргу трэба пазбавіцца і хто ёсьць галоўнай небясьпекай для суверэнітэту, незалежнасьці і народнай свабоды. 14/4/2014 › Навіны Крамлёўская імпэрыя будзе разгромлена сіламі народаў (Красавіцкі Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 13 красавіка адбылося паседжаньне Сойму КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Мадэфікацыя фашызма” . Выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Партыі і Фронту. Выступоўцы зазначылі, што ў нашым рэгіёне Эўропы адбываюцца лёсавызначальныя падзеі. 14/4/2014 › Навіны Абаронцы Беларусі, не ваюйце супраць украінцаў! (Зварот) Братні ўкраінскі народ зьдзейсьніў народную рэвалюцыю і вызваліўся ад крымінальнага прамаскоўскага рэжыму Януковіча. Україна праходзіць цяжкі этап рэформаў і станаўленьня дэмакратычнага ладу. Дэмакратычныя сілы ўсяго сьвету вітаюць і падтрымліваюць цывілізацыйны выбар украінскага народу. 14/4/2014 › Навіны Будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі – найвялікшае злачынства супраць беларускага народу (Заява) Кіруючы антыбеларускі рэжым, выконваючы волю сваіх маскоўскіх начальнікаў, насуперак нацыянальным інтарэсам беларускага народу, будуе ў нашай краіне па сумніўнай расійскай тэхналёгіі атамную электрастанцыю. 14/4/2014 › Навіны Спыніць генацыд беларускага народу можа толькі зьмена палітычнай улады ў краіне (Заява) Апошнім часам беларускае грамадзтва моцна ўзрушылі трагічныя выпадкі сярод дзяцей і моладзі зьвязаныя з ўжываньнем сынтэтычных наркотыкаў кшталту “спайс” і “марачкі”. Вядома, што атрута, якая забірае жыцьці і здароўе малодага пакаленьня, ідзе патокам з тэрыторыі Расеі, краіны, зь якой прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі скасаваў мытны і памежны кантроль. У той жа час ня чутно пра дзейсныя меры з боку рэжыма па ўсталяваньні кантролю на беларуска-расейскай мяжы, ці пра судовыя працэсы над гандлярымі наркотыкамі і наркабаронамі. 14/4/2014 › Навіны Расея перакідвае спэцоў ГРУ з Крыму на ўсход Украіны Масква працягвае рэалізоўваць сцэнар расколу Украіны, мяркуе кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных дасьледваньняў Дмытро Тымчук. Галоўнае выведчае ўпраўленьне (ГРУ) РФ адклікае сваіх супрацоўнікаў з Крыму, каб перакінуць іх на ўсход Украіны, паведаміў кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных дасьледваньняў Дмытро Тымчук. 14/4/2014 › Навіны Расея гатовая пайсьці на тэракты Расея лічыць зрыў выбараў прэзыдэнта Украіны важнейшай задачай, мяркуе народны дэпутат ад УА “Свобода” Юры Сырацюк. Пра гэта ён заявіў у камэнтары Gordonua.com. 14/4/2014 › Навіны Мабілізацыя правакатараў у Расеі 12-13 красавіка, на паўднёвым усходзе Украіны адбываліся акцыі з удзелам расейцаў, мэта якіх – справакаваць увядзеньне расейскіх войскаў, паведаміла расейская грамадзкая дзеячка Ларыса Трубіцына. 14/4/2014 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ДА ГІСТОРЫІ МАСКОЎСКАЙ АФЁРЫ У ліпені 1999 года мусіў скончыцца першы прэзыдэнцкі тэрмін Лукашэнкі. Тым часам рэжым не зьбіраўся праводзіць выбары. Улада стала рабіць адлік не ад ліпеня 1994-га, а ад лістапада 1996-га – часу дзяржаўнага перавароту Лукашэнкі і ўсталяваньня новай рэжымнай Канстытуцыі. Выбары перанесьлі на 2001 год. 10/4/2014 › Навіны Луганск: Украінцы ліквідуюць маскоўскіх дывэрсантаў Служба бясьпекі Украіны ў Луганскай вобласьці затрымала і раззброіла “глыбока заканспіраваную дывэрсійную групу”. Забраныя 300 аўтаматаў і гранатамёт. 10/4/2014 › Навіны Байкот расейскіх тавараў на Украіне Грамадзяне Украіны падхопліваюць ініцыятыву байкатаваньня расейскіх тавараў з прычыны агрэсіі Расеі супраць нашай краіны і “абрасейшчваньня” Крыма. 10/4/2014 › Навіны Слуп ганьбы на месцы помніка Леніну Жыхары раённага цэнтру Шапятоўка, Хмяльніцкай вобласьці, пастамэнт зьнесенага ўноч на 7 лютага Леніна ператварылі ў ганебны слуп Валянціны Мацьвіенкі, Уладзіміра Пуціна і шэрагу іншых расейскіх чыноўнікаў, якія дазволілі Пуціну ўвесьці войскі на тэрыторыю Украіны. 10/4/2014 › Навіны НАТО: Расея можа захапіцьУкраіну праз 3-5 дзён Галоўнакамандуючы сілаў НАТО ў Эўропе генэрал Філіп Брыдлаў кажа, што Расея мае ўсе неабходныя сілы на ўкраінскай мяжы, якіх дастатковыя, калі яна вырашыць распачаць уварваньне ў краіну. Па яго словах, Расея можа дасягнуць сваёй мэты праз тры-пяць дзён. 5/4/2014 › Навіны
Падчас спэцапэрацыі Генпракуратуры, СБУ і МУС былі затрыманыя падазраваныя ў масавым расстрэле людзей у Кіеве 20 лютага. 5/4/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002026 |
