Дарагія землякі, дарагія беларусы, дарагія сябры-адраджэнцы!
Віншую ўсіх з надзвычайным Сьвятам Вялікадня – Уваскрасеньнем Хрыстовым!
У гісторыі чалавецтва не было больш значнай і незвычайнай падзеі, чым ўваскрасеньне Сына Чалавечага пасьля Яго ўкрыжаваньня і фізічнай сьмерці. У гэтым глыбокі сэнс і сьведчаньне боскай прыроды Хрыста, шматзначны сымвал вечнасьці жыцьця і аднаўленьня таго, што зь верай у сьветлыя ідэалы і Бога-Тварца прайшло праз пакуты і выпрабаваньні. Усё лепшае – наперадзе. У Зьмёртвыхустаньні Хрыста ёсьць вялікі аптымістычны сэнс, у якім адбілася сутнасьць чалавечага існаваньня. Верма ў сьветлы працяг. Набліжайма вялікі дзень нашага народнага беларускага Адраджэньня.
Слава Ісусу Хрысту! Жыве Беларусь!
20 красавіка 2014 г. Зянон Пазьняк