Служба бясьпекі Украіны ў Луганскай вобласьці затрымала і раззброіла “глыбока заканспіраваную дывэрсійную групу”. Забраныя 300 аўтаматаў і гранатамёт.
Як паведамляе прэс-служба СБУ, група крымінальнікаў планавала 10 красавіка зьдзейсьніць узброены захоп улады ў Луганскай вобласьці з запалохваньнем цывільнага насельніцтва і ўжываньнем зброі і выбуховых рэчываў.
“Па выніках маштабнай спэцапэрацыі СБУ затрымала 15 завадатараў дывэрсійнай групы, забраны 300 аўтаматаў, адзін супрацьтанкавы гранатамёт, 5 пісталетаў, вялікая колькасьць гранат, пляшкі з запальнай сумесьсю, значная колькасьць гладкаствольнай і халоднай зброі”, — гаворыцца ў паведамленьні.
СБУ сумесна з пракуратурай Луганскай вобласьці распачалі крымінальную вытворчасьць па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 113 (дывэрсія), 111 (дзяржаўная здрада). Працягваюцца затрыманьні і ператрусы ў горадзе Луганску і сямі раёнах вобласьці.
5.04.2014
Пераклад з расейскай.