Кіеўлянін, што выступае ў складзе каманды марыупальскага клюба і зборнай Украіны, Рустам Хаджамаў асуджае дзеяньні сэпаратыстаў, якія паддаліся на правакацыі, і ня хоча, каб прыезжыя расейцы ўсталёўвалі свае сьцягі і распавядалі, як жыць украінцам у сваёй краіне.
Галкіпэр марыупальскага “Ільлічоўца” і зборнай Украіны Рустам Худжамаў рэзка асудзіў дзеяньні сэпаратыстаў на паўднёвым усходзе Украіны і запрапанаваў ім зьбіраць рэчы ды ехаць у Сібір, паведамляе Еспресо. TV.
“Мяне зьдзіўляе пазыцыя нашых людзей, якія паддаюцца на правакацыі і падтрымліваюць акупантаў. Тыя людзі, якія хочуць жыць у Расеі, любяць Пуціна, няхай зьбіраюць свае рэчы і… валяць туды. Сібір вялікая, там ёсьць, дзе жыць”, — сказаў футбаліст.
Худжамаў не разумее, як нехта можа прыехаць у чужую краіну і ўсталёўваць свае парадкі.
“Як можа расеец прыехаць сюды і расказваць, што я павінен жыць пад расейскім сьцягам? Гэта што, жарты такія? Я іх не разумею. Чаму, даруйце за слова, нейкі маскаль павінен мне замінаць будаваць маю краіну?!” – абураецца галкіпэр.
19.04.2014
Пераклад з расейскай.