“Перамовы з Расеяй нагадваюць сустрэчу з гопнікам…”

23 апреля 2014 г.

Навіны

Чатырохбаковыя перамовы, якія праходзілі у Жэнэве, ня будуць мець ніякага выніку, бо Расея не гатовая ісьці на саступкі і хоча паказаць усяму сьвету, што яна можа беспакарана рабіць усё што заўгодна. Такую думку ў камэнтары Gordonua.com выказаў судырэктар праграмаў зьнешняй палітыкі і міжнароднай бясьпекі Цэнтру Разумкова Аляксей Мельнік.

“У дадзеным выпадку ўсе спробы апэляваць да міжнароднага права ня маюць абсалютна ніякага сэнсу, таму што перамовы з Расеяй нагадваюць сустрэчу, даруйце, з гопнікам, і спробы яму нешта патлумачыць. Гэта пустое марнаваньне часу, які можна было б выдаткаваць на прыняцьце рашэньня”, — зазначыў экспэрт.

На думку Мельніка, самым сумным зьяўляецца тое, што ні Україна, ні Захад не гатовыя зараз рызыкаваць, у той час як Расея, незалежна ад таго, шкодзіць яна сабе гэтым ці дапамагае, пайшла ва-банк.

“Наконт Пуціна ўжо няма ніякіх ілюзій. Ён хоча ператварыць Укріану ў тое, што называецца fallen state (праваленую дзяржаву). Ён хоча паказаць усяму сьвету, што можа рабіць усё што заўгодна, застаючыся пры гэтым беспакараным. Нерашучасьць нашага кіраўніцтва іграе толькі на руку Пуціну”, — мяркуе экспэрт.

На ягоную думку, эканамічныя санкцыі з боку ЗША і Эўропы сапраўды пагражаюць сур’ёзнымі стратамі ў эканоміцы, але Пуцін можа павярнуць іх на сваю карысьць, апраўдваючы імі эканамічныя праблемы, якія ў Расеі былі б і без санкцый.

“Антызаходняя рыторыка ў Расеі ідзе зараз па нарастаючай. Расейцы шчасьлівыя, што іхняя краіна “устае з каленяў”, — падкрэсьліў Мельнік.

17.04.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Melnik-Peregovory-s-Rossiey-napominayut-situaciyu-vstrechu-s-gopnikom-i-popytki-emu-chto-to-obyasnit-18734.html