Слуп ганьбы на месцы помніка Леніну

10 апреля 2014 г.

Навіны

Жыхары раённага цэнтру Шапятоўка, Хмяльніцкай вобласьці, пастамэнт зьнесенага ўноч на 7 лютага Леніна ператварылі ў ганебны слуп Валянціны Мацьвіенкі, Уладзіміра Пуціна і шэрагу іншых расейскіх чыноўнікаў, якія дазволілі Пуціну ўвесьці войскі на тэрыторыю Украіны.

Таксама хмяльніцкі Майдан афіцыйна зьвярнуўся да СБУ з патрабаваньнем забараніць Мацьвіенцы ўезд на тэрыторыю Украіны.

У сваю чаргу, дэпутаты Чаркаскага гарадзкога і Залатаношскага раённага саветаў запатрабавалі ад МУС Украіны, каб Валянціну Мацьвіенку абвясьцілі пэрсонай нон грата на Украіне.

Раней Эўразьвяз абнародваў прозьвішчы 12 грамадзянаў Расеі і Украіны, супраць якіх напярэдадні былі ўведзеныя санкцыі за дзеяньні па анэксіі Крыма Расеяй. Валянціна Мацьвіенка, спікэр Савета Фэдэрацыі Расеі, таксама патрапіла пад новыя санкцыі ЭЗ.

6.04.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/society/V-SHepetovke-poyavilsya-pozornyy-stolb-na-meste-pamyatnika-Leninu-17071.html