Кіраўнік Сумскай аблдзяржадміністрацыі Уладзімер Шульга паведаміў, што ў Сумскай вобласьці капаюць глыбокі роў на ўсю працягласьць украінскай мяжы з Расеяй (500 км), паведамляе “Укрінформ”.
“Зараз намі ўжо выкапана каля 20 км такога рову шырынёй 4 мэтры і глыбінёй 2 мэтры”, — зазначыў чыноўнік.
Па словах Шульгі, гэта робіцца для таго, каб на ўкраінскую тэрыторыю не прайшла цяжкая артылерыя РФ і транспартныя сродкі кантрабандыстаў.
У Сумскай вобласьці ўтвораны памежны атрад для забесьпячэньня дзейнасьці вайсковых фармаваньняў і праваахоўных ворганаў, зьвязанай з абаронай дзяржаўнай мяжы Украіны.
У яго ўвайшлі памежнікі, супрацоўнікі СБУ, МУС, вайскоўцы УС Украіны і работнікі пракуратуры Сумскай вобласьці.
18.04.2014
Пераклад з расейскай.