Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Баранавіцкая паліцэйшчына супраць незалежнасьці краіны

25 жніўня патрыёты Беларусі сьвяткавалі Дзень аднаўленьня незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны. У цэнтры Баранавічаў сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сп. Яўген Даўгіловіч і сп. Зьміцер Палойка віншавалі са сьвятам людзей і раздавалі ім паштоўкі з тэкстам віншаваньня. Далей...

27/8/2006 › Навіны

 


Злачынствы \”коллектівного організатора і руссіфікатора\”

Банальная раніца. За кавай і гарбатай перад выйсьцем на працу беларус, як мільёны іншых людзей на плянэце, слухае радыё. Большасьць радыёстанцыяў на беларускіх хвалях і іншых СМІ ў адкрытую выконваюць функцыю як той казаў “коллектівного організатора і руссіфікатора”. “Комсомольская правда”, “Русская волна”, “Русское радіо” – іх процьма ў нашым жыцьці. Далей...

27/8/2006 › Навіны

 


Эгіпет захоўвае свае сымбалі незалежнасьці

25 жніўня СМІ ўсяго сьвету паведамляюць з Каіру. Сьвяточныя натоўпы танцуюць на вуліцах і плошчах, у паветра ўзьлятаюць шматколерныя ракеты салюта. А пасярод сьвята нетаропка рухаецца гранітны гігант – шматмятровая гранітная статуя вагой у 100 тонаў. Гэта выява Рамзэса ІІ, аднаго з найвялікшых фараонаў Старажытнага Эгіпту (кіраваў краінай з 1290 па 1224 г. да н.э.). Далей...

27/8/2006 › Навіны

 


“Ціха-ціха пагуляем”

25 жніўня, у Дзень Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі, у Менску на балоце “Бангалор” адбыўся канцэрт рок-гуртоў. Перад канцэртам выступоўцы папярэдзілі моладзь каб не ўздымалі беларускія бел-чырвона-белыя сьцягі, бо міліцыянты могуць спыніць канцэрт (рок жа, відаць, важнейшы чым сьцяг). Далей...

27/8/2006 › Навіны

 


Было жаданьне працаваць дзеля Беларусі, дзеля яе людзей

А. Шут, сябра Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, сябра КХП-БНФ

25 жніўня 1991 году Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі набыла канстытуцыйны статус. Сярод тых дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, якія ня толькі самі галасавалі за гэта, але і актыўна заклікалі зрабіць гэтак жа сваіх калегаў, быў і Аляксандар Шут, які цяпер працуе лекарам у Лагойску. Далей...

26/8/2006 › Навіны

 


Б.Кіт: \”Усе шчырыя патрыёты Беларусі цешыліся з гэтага\”

Пра тое, як прыняў навіну аб аднаўленьні незалежнасьці Беларусі 15 гадоў таму, расказвае выбітны беларускі навуковец, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Барыс Кіт. Далей...

26/8/2006 › Навіны

 


Віншаваньне з 25–м Жніўня

Дарагія землякі, дарагія суайчыньнікі, паважаныя дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ–га скліканьня, фронтаўцы! Віншую Вас зь вялікім сьвятам – пятнаццатай гадавінай аднаўленьня незалежнасьці Беларусі! Далей...

25/8/2006 › Навіны

 


Рэжым баіцца незалежнасьці

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ атрымала афіцыйны адказ ад Менскага гарвыканкама на заяву Партыі аб правядзеньні мітынга і канцэрта ў Менску 25 жніўня сёлета ў парку Янкі Купалы ў гонар 15-х угодкаў аднаўленьня незалежнасьці Беларусі. Улады забаранілі мітынг і канцэрт. Далей...

25/8/2006 › Навіны

 


Аднаўленьне незалежнасьці ў жніўні 91-га: хроніка падзеяў (фота)

25 жніўня 1991 года была адноўленая незалежнасьць Беларусі. Гэтаму папярэднічалі драматычныя падзеі, зьвязаныя са спробай перавароту ў Маскве і падтрымкай путчыстаў (“ГКЧП”) большай часткай кіраўніцтва Вярхоўнага Савета Беларусі.

Яшчэ раніцай 19 жніўня 1991 году дэпутаты Апазыцыі БНФ і “дэмклюбу” у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня выступілі з асуджэньнем перавароту; у той жа дзень перад Домам ураду быў праведзены мітынг. Сотні людзей зьбіраліся на плошчы таксама 20 і 21 жніўня. Людзі, якія прыходзілі на плошчу, рызыкавалі свабодай : пазьней стала вядома пра адмысловыя закратаваныя вагоны, падагнаныя на чыгуначны вакзал. Шмат якія працоўныя калектывы прымалі рэзалюцыі з асуджэньнем ГКЧП. Дэпутаты (у тым ліку і першы намесьнік Старшыні ВС Станіслаў Шушкевіч) запатрабавалі ад старшыні ВС Мікалая Дземянцея тэрмінова склікаць сэсію парляманту, аднак ён выступіў на баку путчыстаў. Далей...

25/8/2006 › Старонкі гісторыі

 


Гэта было сапраўды фэнамэнальнае, фантастычнае рашэньне Пазьняка — адразу склікаць сэсію

Юрась Беленькі ўзгадвае, што пра сваю мару — абвесьціць Беларусь незалежнай і сувэрэннай дзяржавай лідэр БНФ Зянон Пазьняк казаў яшчэ пры стварэньні БНФ “Адраджэньне”. Далей...

25/8/2006 › Навіны

 


Флярыян Даноўскі

1834, Панявежы (цяпер Літва) — 6.3.1902, в. Каралінова (цяпер Пастаўскі раён). Пахаваны на Канябіцкіх могілках паблізу в. Камаі (Пастаўскі раён).

У сакавіку 1849 году па ўсёй Літве-Беларусі пракацілася хваля арыштаў. У Вільні, Менску, Горадні, Слоніме, Наваградку царская паліцыя забірала студэнтаў, гімназістаў, маладых службоўцаў — сяброў таемнага “Саюзу літоўскай моладзі”, што якраз на тую вясну прызначыў пачатак вызвольнага паўстаньня. Далей...

24/8/2006 › Старонкі гісторыі

 


Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка

20–га жніўня ў Вязынцы адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка. Актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ правялі ў нядзелю ў музэі Янкі Купалы ў Вязынцы пад Менскам імпрэзу прысьвечаную падзеям маскоўскага путчу 1991 году. Далей...

24/8/2006 › Навіны

 


Ці блюзьнерства, ці правакацыя?

11-га жніўня газэта “Наша ніва” перадрукавала з нашай фронтаўскай Інтэрнэт-старонкі мой ліст “Яднацца трэба са сваімі”, дзе ў кароткай форме мной растлумачана сутнасьць нацыянальнай здрады беларускаму Адраджэньню той часткі Фронту, якая адкалолася зь Вячоркам, Хадыкам і іншымі і схаўрусавалася з прамаскоўскімі групамі і палітыкамі. У гэтым жа лісьце гаворыцца пра пытаньне аб адказнасьці гэтых людзей перад нацыяй. У наступным нумары, 18 жніўня, ў гэтай жа газэце зьявіуся артыкул з шалудзівай ці “здумеваёнцай” (як сказалі б палякі) назвай: “КХП-БНФ і Партыя БНФ аб’яднаюцца?” Далей...

23/8/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (21-22 жніўня 2006 г.)

21 жніўня ў расейскіх інтэрнэтгазэтах адбыўся пшык. Зьявілася паведамленьне пад выразным тытулам “Ошибочка вышла”. А справа вось у чым. 18 жніўня сёлета Масква-Лубянка пратрубіла на ўвесь сьвет, што ў рамках апошняй патрушаўскай “амністыі” здаўся “на мілость властям” Доку Умараў, які пасьля гібелі Аслана Масхадава зьяўляецца прэзыдэнтам змагарнай Ічкерыі. Далей...

22/8/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (18-20 жніўня 2006 г.)

Маленькая Летува не пабаялася заявіць ультыматум суседняй калясальнай імпэрыі. Расея парушыла графік паставак нафтапрадуктаў у Летуву, тлумачачыся “рамонтам нафтаправоду”. Далей...

21/8/2006 › Актуаліі

 


Штурхнуць — і пасыпецца

Нашу заяву, зробленую на жнівеньскім Сойме Партыі БНФ, пра падрыхтоўку Масквой рэфэрэндуму аб так званым “канстытуцыйным акце” і аб сумяшчэньні інкарпарацыі Беларусі ў Расею з выбарамі ў мясцовыя саветы цяпер пацьвярджаюць самы расейцы. Далей...

21/8/2006 › Навіны

 


“Рускія” ў Польшчы

Летам у Польшчу прыехала пару сот студэнтаў зь Беларусі, якія пацярпелі ад рэжыму за сваю нацыянальна-грамадзкую дзейнасьць, каб са згоды польскага ўраду прадоўжыць тут сваё навучаньне. Я бачыў сярод іх шмат добрых беларускіх хлопцаў і дзяўчат. Але была і моладзь іншага кшталту. Далей...

21/8/2006 › Навіны

 


Жнівень 1991: Праімпэрскі путч

Сяргей Навумчык,
з кнігі “Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)

Раніцай 19 жніўня 1991 году маскоўскае тэлебачаньне і радыё паведаміла пра адхіленьне ад пасады Міхаіла Гарбачова і стварэньне Дзяржаўнага камітэту ў справе надзвычайнага становішча (у гісторыю ён увайшоў з расейскай абрэвіятурай – ГКЧП). Далей...

19/8/2006 › Старонкі гісторыі

 


Факты і падзеі (14-17 жніўня 2006 г.)

14 жніўня ў міліцыю расейскага горада Таганрога прыбегла жанчына. Яна паведаміла, што яе муж абвешаўся гранатамі і зачыніўся ў кватэры з двума іхнымі малымі дзецьмі. Далей...

18/8/2006 › Актуаліі

 


Nie glosowac dla rezymu, ale jednoczyc sie dla Bialorusi

(Oświadczenie)

Po nielegitymnych wyborach prezydenckich w marcu b.r. polityka antybiałoruska reżymu Łukaszenki stała nabierać jeszcze bardziej otwarte formy okupacyjne. Głównymi jej cechami są prześliadowanie młodzieży białoruskiej, niesprawiedliwe sądy, likwidacja białoruskich ośrodków i organizacji kulturalnych i na ogół – wykonywanie rozkazów Moskwy co do wyniszczenia narodowej wspólnoty obywatelskiej na Białorusi. Далей...

18/8/2006 › Polski



« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2006
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь