Было жаданьне працаваць дзеля Беларусі, дзеля яе людзей

26 августа 2006 г.

Навіны

А. Шут, сябра Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, сябра КХП-БНФ

25 жніўня 1991 году Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі набыла канстытуцыйны статус. Сярод тых дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, якія ня толькі самі галасавалі за гэта, але і актыўна заклікалі зрабіць гэтак жа сваіх калегаў, быў і Аляксандар Шут, які цяпер працуе лекарам у Лагойску.

(Шут: ) “Дэклярацыя набыла статус канстытуцыйнага закону на хвалі ўздыму пасьля разгрому ГКЧП. І спадзяваньні былі, што пачынаецца адраджэньне нашай, незалежнай Беларусі. Здавалася, вось-вось — і мы пачнём будаваць незалежную, дэмакратычную, эўрапейскую краіну ў цэнтры Эўропы. Было жаданьне працаваць дзеля Беларусі, дзеля яе людзей.

Лічу, што гэты крок наблізіў нашу незалежнасьць. На жаль, той стан, у якім апынулася цяпер Беларусь, мы ведаем. Многія жадаюць гандляваць Беларусьсю. Таму і гэтая дата сёньня замоўчваецца, і афіцыйна яе не адзначаюць. Але — жыве Беларусь!”

Паводле радыё “Свабода”