Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка

20–га жніўня ў Вязынцы адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка. Актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ правялі ў нядзелю ў музэі Янкі Купалы ў Вязынцы пад Менскам імпрэзу прысьвечаную падзеям маскоўскага путчу 1991 году. Пасьля тых падзеяў 15-гадовай даўніны Беларусь стала незалежнай дзяржавай. У нядзельнай імпрэзе ўдзельнічалі дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня ад Апазыцыі БНФ, якія прэзэнтавалі новую кнігу былога дэпутата, а цяпер супрацоўніка радыё Свабода Сяргея Навумчыка.

Выканаўца абавязкаў старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ у Беларусі Юры Беленькі так патлумачыў мэту імпрэзы:

(Беленькі: ) “ 25 жніўня 1991 году Беларусь набыла статус незалежнай і сувэрэннай дзяржавы. Таму кожны год мы з сябрамі партыі адзначаем гэтую дату. І ў гэты дзень мы ідзем на тыя месцы, дзе пачыналася новая беларуская незалежнасьць. Без Купалы не было б 25 сакавіка 1918 году, і не было б 25 жніўня 1991 году”.

Былыя дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Папкоў, Мікола Крыжаноўскі і Юры Беленькі распавялі пра тую, нечарговую сэсію парлямэнту, якая й надала 25 жніўня 1991 году канстытуцыйную сілу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Пра ролю ў тых падзеях дэпутатаў Апазыцыі БНФ і людзей, што падтрымлівалі іх на плошчы.

(Папкоў: ) “ Мы з вамі сабраліся каб узгадаць гэтую дату, абмеркаваць і зразумець, як трэба цяпер дзейнічаць. Бо нас цяпер зноў фактычна ўцягваюць у адноўленую расейскую імпэрыю”.

Арганізатары імпрэзы таксама прэзэнтавалі нядаўна выдадзеную кніжку Сяргея Навумчыка “Сем гадоў Адраджэньня альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)”.

У гэтай кнізе, між іншым, распавядаецца і пра падзеі жніўня 1991 года вачыма дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі ад апазыцыі БНФ. Арганізатары імпрэзы хацелі каб гэтую кнігу прачыталі найперш маладыя людзі, якія ня памятаюць тых падзеяў 1991 году.

Моладзь, што прысутнічала на імпрэзе, так адрэагавала на выхад кнігі Сяргея Навумчыка:

(Уладзімер: ) “Гэта адзіная кніга, дзе ёсьць сыстэматызаваны матэрыял тых часоў. І агульнае такое ўражаньне, пра працу, што была зробленая ў тыя часы, якая была вельмі складаная”.

(Аляксей: ) “Вельмі цікава было пабачыць людзей, якія стваралі гэтую гісторыю. І сапраўды, тую інфармацыю цяпер нідзе не знойдзеш. Гэта было вельмі карысна і цікава”.

(Ганна: ) “ На сёньняшні дзень вельмі мала інфармацыі пра падзеі таго часу. Гэтая імпрэза была вельмі добрай інфармацыяй пра кніжку Сяргея Навумчыка, якая распавядае пра тыя падзеі. Відаць, гэта толькі фрагмэнты, але фрагмэнты вельмі важныя. Я думаю, што многія мае сябры захочуць прачытаць гэую кніжку”.

Альгерд Невяроўскі (Паводле радыё “Свабода”)

24/8/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2006
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024