Б.Кіт: \"Усе шчырыя патрыёты Беларусі цешыліся з гэтага\"

26 жніўня 2006 г.

Навіны

Пра тое, як прыняў навіну аб аднаўленьні незалежнасьці Беларусі 15 гадоў таму, расказвае выбітны беларускі навуковец, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Барыс Кіт.

(Кіт: ) “Усе шчырыя патрыёты Беларусі цешыліся з гэтага вялікага, узьнёслага гістарычнага моманту – Беларусь абвяшчае незалежнасьць. Канешне, усе былі вельмі захопленыя. Тое адчуваньне не параўнаць з адчуваньнем цяперашнім, калі выглядае, што беларуская незалежнасьць апынулася пад вялікім пытаньнем”.

Паводле радыё “Свабода”, 25.08.2006