Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (22–30 красавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
Ваявода-забойца. 22 красавіка расейская тэлевізія арганізавала сэнсацыю. У падмаскоўным горадзе Падольску быў арыштаваны дэпутат абласной думы, мясцовы мэр Фокін. Тры гады таму напярэдадні выбараў у маскоўскую абласную думу з аўтаматаў быў забіты прама на вуліцы супернік Фокіна. Нядаўна аўтаматчыкаў злавілі, і яны расказалі, што гэта Фокін “заказаў” ім забойства лякальнага палітыка. НТВ паказала й колішняе інтэрвію Фокіна. На пытаньне: “Што вы скажаце пра наш горад Падольск, вядомы сваімі мафійнымі групамі?” Фокін адказаў: “А што, і нічога. Дзе вы бачыце мафійную дзейнасьць? Яна перайшла ў іншыя сфэры…” Геніяльная шчырасьць і дакладнасьць аналізу! Самае галоўнае, што па ўсёй Расеі што ні горад, то Чыкага трыццатых гадоў. Фізіяноміі іхных мэраў і губэрнатараў просяцца на старонкі твораў Гогаля. А пачынаць групавы партрэт можна ад самой Масквы, дзе паступова раскручваецца скандал з нядаўнім абстрэлам аўтамабіля крамлёўскага чыноўніка Чубайса. Далей...

30/4/2005 › Актуаліі

 


З.Пазьняк. Двох у адной лодцы

За апошнія месяцы ў палітычным жыцьці на ўсходзе Эўропы пачалася актывізацыя пэўных працэсаў, якія вымагаюць камэнтару.
Восеньню мінулага году адбылося некалькі падзеяў, якія пахіснулі становішча Пуціна на вяршыні расейскай улады. Першая падзея – гэта правал крывавай гэбоўскай правакацыі ў Беслане. Бадай што ўпершыню на Захадзе тыя, што здольныя бачыць, убачылі, наколькі ж крывавы і жудасны ёсьць існуючы ў Расеі рэжым. Здаецца, ужо тады ў асяроддзі ценявой улады Расеі мільганулі думкі пра замену Пуціна. Магчыма, Пуцін гэта адчуў і спадзяваўся адыграцца на Ўкраіне. Але тут адбыўся поўны палітычны разгром расейскай палітыкі. І Пуцін зразумеў (гэта відаць), што трэба ратавацца. Далей...

28/4/2005 › Навіны

 


Мітынг каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку

У Нью-Ёрку каля штаб-кватэры ААН на Манхэтэне адбыўся мітынг у памяць гадавіны чарнобыльскай аварыі і супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Паводле старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянона Пазьняка, у мітынгу ўзялі ўдзел больш за 100 чалавек, збольшага – маладыя беларусы. Далей...

27/4/2005 › Навіны

 


У Курапатах сёньня запалілі сьвечкі

Cябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ правялі сёньня ва ўрочышчы Курапаты грамадзянскую паніхіду па ахвярах катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі. У часе жалобнай урачыстасьці міліцыянты спрабавалі прымусіць людзей згарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі і стужкі. Далей...

26/4/2005 › Навіны

 


Дзень памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы

26 красавіка сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі мемарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Антыбеларускі рэжым прыслаў цынічны адказ на заяўку Партыі аб правядзеньні мерапрыемстваў у парку Янкі Купалы ў цэнтры сталіцы, пасылаючы беларусаў на балота (пл. Бангалор), куды псэўдаапазыцыя апошнія гады заводзіць людзей, прыніжаючы разам з уладамі чалавечую годнасьць нашага народу. Вялікая грамада прышла на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у Курапаты. Далей...

26/4/2005 › Навіны

 


Мы, беларусы, мусім перамагчы Чарнобыль!

Паважаныя землякі, дарагія беларусы! Мінула ўжо 19 гадоў, як на нашу Беларусь апусьцілася чарнобыльская чорная зорка Палын. Тысячы людзей адарвалі ад родных хат і вывезьлі з роднай зямлі. І хаты зьнішчылі, расьцягалі, апаганілі чужыя людзі. Лапухоўе і крапіва, запусьценьне і зьдзічэлыя сабакі там, дзе было жыцьцё, шчасьце і родны кут. Што можа стацца страшней?!
За часы двух сусьветных войнаў, калі немцы і расейцы выпальвалі беларускія вёскі, то заставаліся папялішчы, падмуркі, родныя мясьціны, зямля. І жыцьцё працягвалася нанова, нібы прамінула хвароба, а існасьць жыве.
Чарнобыль жа пазбавіў беларусаў нават зямлі, нават бачаньня даляглядаў і роднага неба над галавой. Далей...

26/4/2005 › Навіны

 


Мы прапануем падпарадкавацца Закону

Кіраўніцтва і Управа Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі – БНФ
18 красавіка 2005 г.
г. Менск
Спадару Аляксандру Лукашэнку

МЫ ПРАПАНУЕМ ПАДПАРАДКАВАЦЦА ЗАКОНУ

Спадар Лукашэнка, наш зварот адрасаваны Вам як палітыку, які адзінаццаты год узначальвае выканаўчую ўладу ў Беларусі.
Нам вядома, што ў 2006 г. насуперак закону Вы плянуеце ўдзельнічаць у чарговых прэзыдэнцкіх выбарах у нашай краіне. Дзеля гэтага 17 кастрычніка мінулага году па вашай ініцыятыве быў праведзены незаконны рэфэрэндум, вынікі якога мы не прызналі. Гэты рэфэрэндум не прызнала таксама міжнародная супольнасьць.
Паколькі Вы не валодаеце юрыдычным правам балатавацца, мы прапануем Вам падпарадкавацца Закону і ня ўдзельнічаць у чарговых выбарах прэзыдэнта Беларусі. Мы зьвяртаем Вашу ўвагу на тое, што ў сьвятле палітычных падзеяў і тэндэнцыяў, якія разьвіваюцца ва Ўсходней Эўропе і Паўночна-Заходней Азіі, адмаўленьне ад незаконнага ўдзелу ў выбарах ёсьць найлепшым варыянтам асабіста для Вас і таксама для нашай краіны. Выбары прэзыдэнта Беларусі павінны адбыцца ў 2006 г. без Вашага ўдзелу. Далей...

25/4/2005 › Навіны

 


З днём нараджэньня!

Паважаны Зянон Станіслававіч, віншуем Вас з днём нараджэньня! Жадаем добрага здароўя і шчасьця ў асабістым і сямейным жыцьці.
Мы ўдзячныя Госпаду Богу, што падараваў Беларусі такога чалавека як Вы. Ваша праўдзівасьць, сумленнасьць, адданая ахвярная праца дзеля роднай Беларусі, дзеля адраджэньня і неўміручасьці нашай беларускай мовы, культуры і беларускага ладу жыцьця мае вялікую каштоўнасьць для беларускага народу. Мы ганарымся тым, што разам з Вамі робім працу на карысьць Бацькаўшчыны.

Ад імя сябраў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Сяргей Папкоў

24/4/2005 › Навіны



Зянон Пазьняк “Дзіўныя справы ў беларускім замежжы”

ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ

Цягам апошніх некалькіх гадоў пры Беларускай царкве Кірылы Тураўскага ў Брукліне было выдадзена чатыры асобныя нумары газэты “Беларашан Таймс” пад рэдакцыяй члена Рады БАПЦ і Царкоўнай Рады Сабора Кірылы Тураўскага ў Брукліне спадара Юры Васілеўскага (Чудзіна). У складзе рэдакцыі (№№1-4) былі Расьціслаў Гарошка, Ігар Якунін, Юры Васілеўскі (Чудзін), Уладзімер Гуткоўскі і інш. Выдавец газэты спадар Р. Гарошка.

Аналіз тэкстаў №№1-4 з пункту гледжаньня палітычнай экспэртызы газэты паказвае на выразны антыадраджэнцкі, а месцамі – на грубы антыбеларускі характар надрукаванага. Далей...

24/4/2005 › Навіны

 


Упарадкаваньне Народнага помніка “Курапаты”

23 красавіка 2005 года сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ працавалі ва ўрочышчы “Курапаты”, дзе дзякуючы самаадданай і руплівай працы беларусаў паўстаў Крыжовы народны помнік бязьвінным ахвярам расейскай савецка-камуністычнай імпэрыі ў 1937-1941 г.г.
Уладкавалі і ўпрыгожылі кветкамі пляц каля вялікага Крыжа “Пакутаў”, які быў ўсталяваны ў 1989 годзе па ініцыятыве і непасрэдным удзеле лідэра Беларускага Народнага Фронту Зянона Пазьняка. Агледзелі і прыбралі крыжовыя алеі, мясьціны вакол сотняў асобных крыжоў. Падладзілі і ўсталявалі на свае месцы некалькі паламаных крыжоў.
Пасьля працы людзі сабраліся каля Крыжа “Пакутаў”, запалілі сьвечкі, прасьпявалі гімн “Магутны Божа”. Гаварылі пра важнасьць працы ў Курапатах. Пра правільнасьць ініцыятывы Зянона Станіслававіча Пазьняка па ўладкаваньні ў Курапатах Народнага крыжовага помніка. Сьвятыя крыжы стаяць вакол урочышча Курапаты і абараняюць народную памяць. Важна гэта цяпер, калі ўладу ў Беларусі і Расеі трымаюць прадстаўнікі злачыннай арганізацыі, калі ідзе спроба прыхаваць і зафарбаваць злачынствы НКВД і Сталіна, калі ў Беларусі наводзяцца турэмныя парадкі.
Праца па ўмацаваньні Крыжовага народнага помніка “Курапаты” працягваецца. Кожную суботу людзі будуць прыходзіць у Курапаты і рабіць сьвятую справу. Кожны беларус можа прыехаць сюды і ўсталяваць Крыж памяці. Кожны можа ахвяраваць, альбо сабраць ахвяраваньні на Крыж памяці.
26 красавіка а 18 гадзіне сябры Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ зьбяруцца ў Курапатах каля Крыжа “Пакутаў” і запаляць сьвечкі ў памяць ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі.

24/4/2005 › Навіны



Першая сёлета талака ў Курапатах

Каля чатырох дзясяткаў сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ правялі першую сёлета талаку ў Курапатах. Людзі прыбіралі сьмецьце, паваленыя дрэвы, рабілі клюмбы. 26 красавіка, у дзень гадавіны Чарнобыльскай трагедыі, сябры партыі зноў прыйдуць у Курапаты. Далей...

24/4/2005 › Навіны



Свабода Беларусі. Зварот да Эўракамісіі Эўрапейскага Зьвязу

Да: Эўракамісіі Эўрапейскага Зьвязу, Спадара Гаўера Саляны
Ад: Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

СВАБОДА БЕЛАРУСІ

Беларусь і Беларускі Народ вось ужо дзесяць гадоў церпяць ад антыбеларускага недэмакратычнага рэжыму А. Лукашэнкі, устаноўленага на Беларусі пры дапамозе вялікадзяржаўнай палітыкі Масквы. Далей...

22/4/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (15-22 красавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
Уладзімір Першы Всея Русі адраджае царскія традыцыі. 16 красавіка на саборнай плошчы Крамля забаўляліся ў лейб-гвардыю. Аркестр надрываўся архаічнымі маршамі, а юнакі ў ківэрах і сініх камзолах маршыравалі, задзіраючы ногі пад самы падбародак, як алавянныя жаўнерыкі Андэрсэна. Кавалерыя танцавала карагодам. Усе былі апранутыя ва ўніформы лейб-гвардыі першай паловы 19 ст., часоў цара Мікалая І (у народзе і сярод эліты празванага Мікалаем Палкіным за ўкараненьне зьверскага абыходжаньня з жаўнерамі ды й з усім насельніцтвам імпэрыі). Глядзелася ўсё гэта сьмешна і грэшна. Якраз у цараваньне Мікалая Палкіна Расея вяла зьнішчальную вайну супраць чачэнскага народу. Дзесяткі гадоў расейцы не давалі сабе рады на Каўказе, ажно склалі цэлую традыцыю ў сваёй літаратуры. Загінулі ад чачэнскіх куляў і шабляў дзесяткі тысячаў імпэрскіх жаўнераў і афіцэраў. Гэта ім было не па крамлёўскім пляцы маршыраваць. І пра гэта трэба ўспомніць аматарам маскоўскіх дэфілядаў. Хаця пра гэта нагадвае ім каўказкая сучаснасьць. Далей...

22/4/2005 › Актуаліі

 


In memoriam

Сёньня раніцай у Канадзе на 86-ым годзе жыцьця памёр намесьнік Старшыні Рады БНР Барыс Рагуля. Далей...

22/4/2005 › Навіны

 


To the European Commission of the European Union

To: The European Commission of the European Union, Mr. Javier Solana
From: The Soim of the Belarusan Popular Front «Adradzennie» and the Conservative Christian Party - BPF

FREEDOM OF BELARUS

Belarus and the Belarusan People are suffering from the anti-Belarusan non-democratic A. Lukashenka regime just during ten years. This regime had been established in Belarus with the help of the imperialist Moscow’s policy. Далей...

18/4/2005 › English

Камэнтаваць


We propose you to obey the Law

From: The leadership and the Uprava
of the Belarusan Popular Front
«Adradzennie» and the Conservative
Christian Party - BPF
April 18, 2005
To: Mr. Aliaxandr Lukashenka

WE PROPOSE YOU TO OBEY THE LAW Далей...

18/4/2005 › English

Камэнтаваць


Алеха Карпэнцер. Выбраныя

…et facta est pluvia super terram… (1)

І

На досвітку ўсё запоўнілі каноэ. У неабсяжную затоку, возера, унутранае мора, народжанае з нябачнай сутокі Ракі, што цячэ здалёк – яе крыніцы нікому невядомы – і Ракі Правай Рукі, прыбывалі караблі. Імклівыя, яны жадалі хутчэй прайсці з усёй урачыстасцю праз вузкую пратоку, каб ударыць вёсламі і ўстаць побач з іншымі чаўнамі, якія ўжо прышвартаваліся, прытуліліся борт да борта, на якіх віравалі людзі, што скакалі з носа на карму, выдурваліся, як блазны, кідалі жарцікі, корчылі грымасы ў бок, дзе іх нібыта ніхто не заўважаў. Тамака былі людзі з варожых плямёнаў – спрадвечныя ворагі, што зводзілі іхніх жанчын і кралі харчовыя запасы, — ім ужо не ставала ваяўнічага духу, яны забыліся пра бойкі, глядзелі з дурнымі ўсмешкамі, нават не наважваліся ўступіць у размову. Далей...

16/4/2005 › Цікавая літаратура

 


Факты і падзеі (8-15 красавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
8 красавіка адбылося пахаваньне папы рымскага Яна Паўлы ІІ у ватыканскім саборы св. Пётры. На пахаваньне зьехаліся больш за 100 кіраўнікоў дзяржаваў. Сярод іх былі шырока прадстаўлены кіраўнікі нават мусульманскіх краінаў (напрыклад, прэзыдэнт Ірану Хатамі). Нават герархі Цэркаваў усходняга абраду адслужылі каля труны з целам папы імшу. Чатыры мільёны чалавек з усяго сьвету разьвіталіся з пантыфікам у Рыме. У Польшчы маліліся мільёны чалавек. У Беларусі і па ўсім сьвеце людзі паміналі вялікага сьвятара. Многія ўспрынялі сонечнае зацьменьне, што адбылося ў гэты дзень, як знак Божы смутку разьвітаньня зямнога сьвету з Янам Паўлам ІІ. Далей...

15/4/2005 › Актуаліі



Зянон Пазьняк: “Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету вырашыў пачаць супраць Лукашэнкі крымінальную справу”

Аб падзеях, што адбыліся ў ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году, згадвае Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, а тады – кіраўнік Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Зянон Пазьняк. Далей...

12/4/2005 › Навіны

 


Сяргей Навумчык: “Рэфэрэндум быў нелегітымны, таму бел-чырвона-белы сьцяг і “Пагоня” застаюцца дзяржаўнымі сымбалямі”

Пра падзеі, якія разгортваліся ў ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году, мы гутарым з дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, каардынатарам Апазыцыі БНФ Сяргеем Навумчыкам. Далей...

12/4/2005 › Навіны



« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2005
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь