З днём нараджэньня!

24 красавіка 2005 г.

Навіны

Паважаны Зянон Станіслававіч, віншуем Вас з днём нараджэньня! Жадаем добрага здароўя і шчасьця ў асабістым і сямейным жыцьці. Мы ўдзячныя Госпаду Богу, што падараваў Беларусі такога чалавека як Вы. Ваша праўдзівасьць, сумленнасьць, адданая ахвярная праца дзеля роднай Беларусі, дзеля адраджэньня і неўміручасьці нашай беларускай мовы, культуры і беларускага ладу жыцьця мае вялікую каштоўнасьць для беларускага народу. Мы ганарымся тым, што разам з Вамі робім працу на карысьць Бацькаўшчыны.

Ад імя сябраў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Сяргей Папкоў