Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Інтэрпрэтацыя ўкраінскіх выбараў.

Зараз мы сапраўды ведаем колькі ўкідваюць галасоў!
(Рэдакцыйны артыкул АРІ са скарачэньнямі, што ня тычацца выбараў)

Намі (ari.ru) была зробленая колькасная ацэнка так званага адміністрацыйнага рэсурсу ў Расеяніі, якую выбары на Ўкраіне БЛІСКУЧА ПАЦЬВЕРДЗІЛІ - мы ж знаходзімся ў адзінай так званай “постсавецкай прасторы”, дзе ўлада гуляе з народам па адным і тым жа правілам, у адны і тыя жа гульні. Далей...

29/12/2004 › Навіны

 


Мілітарысцкі псіхоз або ціхае вар’яцтва?

Аляксей Багаслоўскі
Давайце перш успомнім, што такое псіхоз. Гэта форма псіхічнага захворваньня. Каб зразумець хворага, зусім ня варта кіравацца яго прамовамі, шукаць у іх глыбокі сэнс, дыскутаваць, спрабаваць наставіць. Хвораму дрэнна, яму неабходны супакой, лёгкая працатэрапія, шпацыры, душ, якасная ежа і, абавязкова, пабольш простых, народных сродкаў - валер’янка, гарачае малако зь мёдам, лазьня па суботах, і, божа вас уратуй, дапушчаць хворага да адказных рашэньняў і дазваляць яму кіраваць людзьмі. А што такое калектыўны псіхоз, ды яшчэ ў грамадзтве, якое заяўляе, што ворагаў у яго няма, адныя сябры, жыцьцё выдатнае, посьпехі выклікаюць усеагульнае захапленьне, дастатак б’е праз верх? Ці не падаецца вам, што калі кіраўніцтва, так разважаючае, раптам імкнецца ўзброіцца, абкласьціся з ўсіх бакоў, перастрахавацца і ад ворагаў зьнешніх, і ад ворагаў унутраных, і ад выбараў, і ад бандытаў, і ад міжнародных ліхадзеяў, гаворка ідзе аб адмысловым стане душы. Далей...

29/12/2004 › Актуаліі



Карліс Скальбэ “Мініяцюры”

1. Казка пра волата
2. Трубач
3. Рахманы рыбак

КАЗКА ПРА ВОЛАТА

Адзін хлапец – Бог ведае, як гэта здарылася – згубіў сваю маладосьць. Поўны сірата, ён хадзіў сарамяжлівы, сумны, і дзе б ні схіляў галаву – ці ў абед на мяжы поля, ці ў начлегу,– на ўсіх кветках зіхацелі сьлёзы. Далей...

28/12/2004 › Цікавая літаратура

 


Прэзыдэнту Украіны Віктару Юшчанку

Глыбокапаважаны спадар Віктар Юшчанка! Віншую Вас і Украіну, і ўвесь Украінскі Народ з перамогай на выбарах.
Гэта гістарычны момант, калі Украіна можа скончыць з векавымі прэтэнзіямі Масквы і стаць незалежнай і ад Брусэля, і ад Крамля.
Спадзяюся, што з гэтага часу Украіна скарыстае шанс стаць моцнай дзяржавай на Ўсходзе Эўропы.
Сёньня Украіна, заўтра – Беларусь!
Мы – Ўсходняя Эўропа, і тут павінна быць наша салідарнасьць і наша сіла.
Слава Украіне!
Героям – слава!

Зянон ПАЗЬНЯК
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
27 сьнежня 2004 г.
Варшава

27/12/2004 › Навіны

 


Аўтастаянка на касьцях

– Как пройти в гостиницу “Беларусь”?
– Прямо через кладбище.
Эпіграф да верша З. Пазьняка “Старажоўка”*

Адно зь менскіх месцаў сталінскіх рэпрэсіяў – Лошыцкі яр, альбо як яго інакш называюць, Чорны яр – цяпер шырэй забудоўваецца пад аўтастаянку. Паводле яе гаспадароў, Мінгарвыканкам дазволіў да 2007 года арэнду тэрыторыі над могілкамі расстраляных. Далей...

27/12/2004 › Актуаліі



Прывід Пуціна без галавы на мінулым тыдні бачылі ў Беларусі.

Сяргей Папкоў
Трапны вобраз “прывід Пуціна без галавы” прымяніў карэспандэнт New York Times Нікалас Крыстоф у артыкуле, які раскрывае сутнасьць палітыкі крамлёўскай улады ў дачыненьнях да суседніх краінаў. (“Крытычны” лямант расейскага выданьня globalrus.ru за 17.12.2004 на артыкул Нікаласа Крыстофа чытайце тут на катэгорыі «актуаліі»)

На мінулым тыдні 21 сьнежня прывід Пуціна без галавы заляцеў у Менск. Прывід зьявіўся ў выглядзе зграі маскоўскіх інтэгратараў начале з прэмьерам Фрадковым. Пад пакрыўкай “саюзнай дзяржавы” Фрадкоў праводзіў паседжаньне так званага “саўміну”. Нягоднікі, як з аднаго боку, так і з другога, вялі свой гандаль. Далей...

26/12/2004 › Навіны



Прывід Пуціна без галавы бадзяецца па постсавецкай прасторы.

New York Times запальвае.

Учора New York Times апублікавала артыкул Нікаласа Крыстофа «Атрутны пазл». У артыкуле Уладзімер Пуцін названы прывідам без галавы, што шастае па постсавецкай прасторы, пагражаючы незалежным дзяржавам ад Грузіі да «такой маленькай прыгожай прыбалтскай краіны як Латвія» і распальваючы жахі халоднай вайны. Далей...

26/12/2004 › Актуаліі



Ці можна быць патрыётам рэжыму нягоднікаў?

Аляксей Багаслоўскі

Калі мы разважаем пра парадоксаы сучаснага часу, дыскутуем аб палітыцы, эканоміцы і заняпадзе маральнасьці, мы ўвесь час адчуваем дзіўнае неразуменне. Накшталт, усе гавораць аб адным і тым жа, але погляды адрозьніваюцца, або дыскутуем, але прыходзім да аднолькавых меркаваньняў, і аказваецца, што мы невядома навошта спрачаліся. Ёсьць вызначаныя рэчы, якія людзі прымаюць або не прымаюць па змаўчаньні, як штосьці само сабой зразумелае. Дадзенай акалічнасьцю карыстаюцца шматлікія жулікі ад палітыкі. Яны спрытна імітуюць згоду па пытаньнях, якія прымаюцца па змаўчаньні, а потым пачынаюць даказваць неабходнасьць рэчаў, якія адмаўляюць базавыя паняцьці. Далей...

26/12/2004 › Актуаліі



Памяншэньне рускага

А. Калінін

Быўшы абывацелем (чытачам ari.ru, зразумела, ведама, што быць расеяньськім абывацелем - занятак не толькі шматцяжкі, але да таго ж бяз рэшты спажываючый ўвесь час абывацеля), даўно нічога не пісаў, паколькі не знаходзіў чыньнікаў досыць важкіх для таго, каб адкласьці абывацельскія справы і падзяліцца з іншымі расеяньськімі небаракамі меркаваньнямі з нагоды нашага журботнага быцьця. Далей...

26/12/2004 › Актуаліі



Віншаваньне з Калядамі і Новым годам ад Рады БНР

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла даслала калядныя і навагоднія віншаваньні.

Дарагія суродзічы беларусы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую Вас з Каляднымі сьвятамі і надыходзячым новым 2005-м годам. Далей...

25/12/2004 › Навіны

 


Факты і падзеі (10–20 сьнежня 2004 г.)

Валеры Буйвал
Беларускія клясікі нацярпеліся ад расейскіх акупантаў і іхных мясцовых паслугачоў пры жыцьці і пасьля згону. Вядома , напрыклад, што ў расейскім перакладзе паэмы “Новая зямля” мы ня ўбачым тых фрагмэнтаў тэксту, дзе апісаныя заможнасьць беларускага побыту, яркасьць і высокі ўзровень нашай культуры (усё гэта не ўваходзіла ў маскальскі стэрэатып беларуса, “які толькі і марыў як бы гэта далучыцца да маскальшчыны ды растварыцца ў ёй”). Далей...

21/12/2004 › Актуаліі

 


Станіслаў Лем “Казка пра караля Мудраса”

Пасьля добрага караля Геліксандра на трон узышоў ягоны сын Мурдас. Гэта ўсіх засмуціла, бо ён быў амбіцыйны і палахлівы. Наважыў дамагчыся тытулу Вялікага, а баяўся скразьнякоў, прывідаў, воску, таму што на нацёртым воскам паркеце можна нагу зламаць, сваякоў, бо замінаюць уладарыць, а больш за ўсё – прадказаньняў. Як толькі ён каранаваўся, адразу ж загадаў ува ўсёй дзяржаве пазачыняць дзьверы і не расчыняць вокнаў, зьнішчыць усе шафы варажбітоў, а вынаходніку машыны, якая адганяла прывідаў, даў ордэн і пэнсію. Далей...

20/12/2004 › Цікавая літаратура

 


Не давайце веры здраднікам!

Ліст на старонку “Беларускай Салідарнасьці”
Янка Корбут

Падчас наладжанага антыбеларускім рэжымам у кастрычніку сёлета выбарчага фарсу і антыканстытуцыйнага рэфэрэндуму на палітычнай арэне ў чарговы раз выступіла групоўка пад назвай “Партыя БНФ”. Афіцыйныя газэты, радыё і тэлебачаньне час ад часу падкрэсьлівалі, што “у выбарах актыўна ўдзельнічае апазыцыя і нават БНФ з ягоным кіраўніком Вінцуком Вячоркам”. Далей...

17/12/2004 › Актуаліі

 


The Belarusan Solidarity

The Platform of the People’s Unity

1. The Belarusan Solidarity represents the platform of the Belarusan Rebirth. This is
the form of the unity of the Belarusan people and the position of the struggle against the occupation anti-Belarusan regime. Our declaration of the solidarity is simple and reliable in accordance with the principle formulated by Kastus Kalinouski (leader of the anti-Russian uprising in 1862-63):
– What do you like?
– I like Belarus.
– So I support you.

2. The Belarusan national state is the sense of the Belarusan national unity. The White-Red-White Flag and the Coat of Arms Pahonya are the symbols of the Belarusan state.

3. The Belarusan Solidarity is defending the truth of the Belarusan Rebirth in accordance with the principle: “The human rights are not the main priority for the Belarusan people, but the independence and the freedom. Because the “human right” don’t exist under the occupation”. It is necessary to struggle for the freedom and the liberation of Belarus and not to beg the regime and the occupants to give us the “rights”. The occupants don’t give any rights. They leave us the “right” to be the material for their imperialist interests.

4. The Belarusan Solidarity confirms and defends the democratic values of the national character. All the Belarusans ought respect and defend these values from the aggressive threat by Russia and from the policy of the anti-national Lukashenka regime in Belarus.

5. The Belarusan Solidarity represents the direction of the activity and the ideas of the Belarusan struggle in defense of the Belarusan independence, language, culture, Belarusan national property and the Belarusan state system of the democratic existence of the nation.

6. The Belarusan nation is united on the base of the Belarusan language, Belarusan history, Belarusan land, Belarusan culture, Belarusan state and the whole Belarusan community - the Belarusan people.

7. All the Belarusans independently from the world outlook and political tendencies are uniting on behalf of the defense of the Belarusan values, Belarusan symbols and Belarusan national interests.

8. The Belarusan Solidarity has many forms. But it is necessary always to take into consideration the anti-Belarusan policy of the pro-Moscow regime in Belarus and the threat to our national, cultural and state existence. Because of that - Belarus represents the most important priority. It is necessary to respect all the aspects of the Belarusan life, to respect the Belarusan state, to respect the Belarusan language and the Belarusan people, to respect the Belarusan land and the Belarusan culture, to respect the fruits of the Belarusan work. The Belarusans have to defend one another. The Belarusans have to help one to another. The Belarusans have to support one another always in Belarus and in the whole world.

Adopted by the Soim of the Conservative Christian Party - BPF
Minsk
December, 2000-2004

15/12/2004 › English

Камэнтаваць


Палітыка, мараль і сучасная сітуацыя.

Мікалай Крукоўскі
Матэрыялы да VІ З’езду БНФ, 30 ліпеня 1999 г.

Цяперашні З’езд Беларускага Народнага Фронту мае перад сабой праблемы, напэўна, самыя складаныя з усяго немалога перыяду свайго існавання. У іх у завілым скрутку змяшаліся пытанні як тэарэтычнага плану, так і зусім процілеглага, ледзьве не драбнасткова-асабістаснага характару. І па ўсіх тых праблемах і пытаннях БНФу і яго кіраўніцтву прыходзіцца вытрымліваць сёння асабліва сярдзітыя крытычныя атакі. Для пачатку пагэтаму крыху тэорыі. Далей...

15/12/2004 › Старонкі гісторыі

 


Беларуская Салідарнасьць

Плятформа народнага яднаньня

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
– Каго любіш?
– Люблю Беларусь.
– Дык узаемна. Далей...

13/12/2004 › Навіны



Сьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

12 сьнежня сёлета адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ,:

“Тое, што Бацькаўшчына, за долю якой змагаюцца лепшыя людзі, заўсёды мае будучыню, засьведчыла Ўкраіна. Далей...

13/12/2004 › Навіны



Народ абараніў Украіну ад расейскай імпэрыі КГБ

Ухвала Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

Украінская рэвалюцыя засьведчыла ўсяму сьвету, што ўкраінскі народ больш не дазволіць зьдзеку над сабой. Народная салідарнасьць і высокая палітычная культура абаронцаў Украіны супрацьстаялі цёмным сілам рэакцыі, зброяй якіх ёсьць падман і гвалт. Далей...

12/12/2004 › Навіны



The Soim of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party - BPF

December 12, 2004 the Soim of the Belarusan Popular Front «Adradzennie» and the Conservative Christian Party - BPF took place in Minsk. The Soim has heard the report by Mr. Zianon Pazniak, Chairman of the Belarusan Popular Front «Adradzennie» and the Conservative Christian Party - BPF:

«Ukraine has demonstrated that the Fatherland has the future if the best persons are fighting for it. We must know also that our struggle has a big sense. We must not be afraid of the obstacles. We must approach our Belarusan light future. Далей...

12/12/2004 › English



Майдан здзер маску дэмакратаў з крамлёўскіх агрэсараў

Сяргей Папкоў
Палітычная падзея тыдня (6-12 сьнежня 2004 г.)
Украінскі народ даў пад дых імпэрскаму рэжыму Масквы, прымусіў яго раскрыцца і паказаць свой сапраўдны агрэсіўны твар. Праваліліся пляны Масквы праз фальсіфікацыю правесьці свайго стаўленьніка Януковіча на пасаду Прэзыдэнта Украіны. Не атрымалася. Далей...

11/12/2004 › Навіны



« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2004
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь