Глыбокапаважаны спадар Віктар Юшчанка! Віншую Вас і Украіну, і ўвесь Украінскі Народ з перамогай на выбарах. Гэта гістарычны момант, калі Украіна можа скончыць з векавымі прэтэнзіямі Масквы і стаць незалежнай і ад Брусэля, і ад Крамля. Спадзяюся, што з гэтага часу Украіна скарыстае шанс стаць моцнай дзяржавай на Ўсходзе Эўропы. Сёньня Украіна, заўтра – Беларусь! Мы – Ўсходняя Эўропа, і тут павінна быць наша салідарнасьць і наша сіла. Слава Украіне! Героям – слава!
Зянон ПАЗЬНЯК Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 27 сьнежня 2004 г. Варшава