Прывід Пуціна без галавы на мінулым тыдні бачылі ў Беларусі.

26 снежня 2004 г.

Навіны

Сяргей Папкоў Трапны вобраз “прывід Пуціна без галавы” прымяніў карэспандэнт New York Times Нікалас Крыстоф у артыкуле, які раскрывае сутнасьць палітыкі крамлёўскай улады ў дачыненьнях да суседніх краінаў. (“Крытычны” лямант расейскага выданьня globalrus.ru за 17.12.2004 на артыкул Нікаласа Крыстофа чытайце тут на катэгорыі «актуаліі»)

На мінулым тыдні 21 сьнежня прывід Пуціна без галавы заляцеў у Менск. Прывід зьявіўся ў выглядзе зграі маскоўскіх інтэгратараў начале з прэмьерам Фрадковым. Пад пакрыўкай “саюзнай дзяржавы” Фрадкоў праводзіў паседжаньне так званага “саўміну”. Нягоднікі, як з аднаго боку, так і з другога, вялі свой гандаль.

Па іншаму, як нягоднікі, гэтых людзей не назавеш. Ці ж могуць нармальныя людзі (тым больш тыя, каму народы давяраюць уладу) парушаць законы сваіх краінаў? Штучнае ўтварэньне “саюзная дзяржава” супярэчыць Канстытуцыі Беларусі і яе законам. Дагавор ад 8 сьнежня 1999 года аб стварэньні “саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі” ёсьць жульніцтва і крымінал.

Уладныя жулікі і нягоднікі, выхаванцы лубянскай канторы, імкнуцца прывучыць беларусаў да думкі, што іхная доля існаваць у абдымках “старэйшага маскоўскага брата” ёсьць непазьбежнасьць. І гэта ў той час, калі трашчыць і рвецца на шматкі рэшта расейскай імпэрыі. У той час, калі беларусам трэба мацаваць сваю дзяржаву і гуртаваць нацыю, каб не патануць у расейскім гнойніку. Нягодна паводзяць сябе таксама розныя “незалежныя”аналітыкі і журналісты, якія прыхоўваюць жульніцтва і крымінал, імкнуцца закалыхаць сваіх чытачоў і слухачоў. Маўляў, сьпіце беларусы спакойна, ніякай “саюзнай дзяржавы” ня будзе. Ну прыехалі, ну сустрэліся, пагаварылі ды вырашылі некаторыя гаспадарчя справы. Нічога не мяняецца.

Аднак, мяняецца і пакуль для нас ня ў лепшы бок. Хто ехаў апошнім часам праз беларуска-польскую мяжу, той адчуў гэта на сабе. Адчуў, што пераход праз гэтую мяжу ператварыўся ў турэмны праход, канешне, з беларускага боку. Мытнікі робяць татальны ператрус асабістых рэчаў, пераглядаюць кожную паперку, пераважваюць тавар. У мытную дэклярацыю патрабуюць запісваць асабістыя рэчы да сподніх. Відно, як агідна пачуваюць сябе і мытнікі (кажуць, што зробіш, мы на службе), і грамадзяне. У рэчышчы навядзеньня турэмных парадкаў і прапанова палатнікуў паставіць пад дзяржаўны кантроль доступ у інфармацыйнае сеціва (інтэрнэт). Не для нашага дабрабыту праводзіцца напампоўваньне расейскай зброяй нашай тэрыторыі, а таксама стварэньне штучнага беспрацоўя дзеля выцісканьня кваліфікаванай рабочай сілы ў Расею ( у жулікаў ад уладаў гэта падаецца пад лёзунгам “стварэньня роўных умоваў міграцыі рабочай сілы”). Усяго гэтага як бы не існуе для “незалежных” СМІ.

Каб зрабіць больш дакладны аналіз сытуацыі, лепш карыстацца СМІ нягоднікаў. Прывяду красамоўныя выказваньні некаторых асобаў, якія зьмешчаныя ў дадатку “Союз” да газэты “Советская Белоруссия” за 23 сьнежня 2004 г. :

Як бачым, праект нягоднікаў і жулікаў па стварэньні “саюзнай дзяржавы” ажыцьцяўляецца.

Як беларусам неабходна дзейнічаць супраць нягоднікаў і жулікаў дэманструе ўкраінскі народ. Знаходзяцца цьвярозыя людзі і сярод грамадзянаў Расеі, якія разумеюць сутнасьць тых, хто трымае ўладу. У катэгорыі “актуаліі” разьмешчаны артыкулы расейскіх аўтараў А. Багаслоўскага “Ці можна быць патрыётам рэжыму нягоднікаў?“ і А.Калініна “Памяншэньне рускага”. Беларускі чытач знойдзе (па-падабенству) тут характарыстыку прадстаўнікоў беларускіх уладаў і іх сатэлітных “апазыцыянэраў”.