Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі месяца (лістапад 2004 г.)

Валеры Буйвал
2 лістапада расейскі генэрал-маёр Канстанцін Дзяменц’еў вяртаўся з Бабруйска (дзе наведваў сваякоў) у сваю Маскву (дзе ён рабіў кар’еру разам з касманаўтам Клімуком, парашутыстам Шпаком ды шэрагам іншых выхадцаў з Беларусі). На тэрыторыі Смаленшчыны ягоную машыну абагнала іншае аўто і адтуль пачалі паліць з аўтаматаў. Далей...

30/11/2004 › Актуаліі

 


Баляслаў Прус “Легенда старажытнага Егіпта”

Глядзіце, якія марныя надзеі чалавечыя у параўнанні з ладам свету; глядзіце, якія яны марныя перад прысудамі, што напісаў вогненнымі знакамі на небе Спрадвечны!..
Стогадовы Рамзэс, магутны гаспадар Егіпта, дагараў. На грудзі ўладара, ад голасу якога на працягу паловы стагоддзя трымцелі мільёны, навалілася змрочная здань і душыла, піла яму кроў з сэрца, сілу з ягоных рук, а часам нават прытомнасць з мазгоў. Вялікі фараон ляжаў, як павалены кедр, на скуры індыйскага тыгра, з нагамі, накрытымі трыюмфальным плашчом цара эфіопаў. Далей...

30/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Віліс Лацыс “Краіна турмаў”

Ягоная эксцэленцыя міністар юстыцыі і ўнутраных справаў Тарабумбіі Бурбуліс (1) сядзеў у сваім службовым кабінэце і паглыбляўся ў справаздачы ведамстваў. Усё было ў парадку, выдаткі да цэнта сходзіліся з прыбыткамі, апошняя драбніца адпавядала нормам бюджэту. Далей...

30/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Крывое люстра

Валеры Буйвал
Правінцыйнасьць ёсьць галоўнай прыкметай сучаснай мясцовай журналістыкі (не паварочваецца язык назваць яе беларускай). У нас практычна не існуе прафэсійнай аналітыкі, няма майстэрства рэпартажу. Міжнароднай беларускай журналістыкі няма, проста не існуе ў прыродзе: журналісты ня ведаюць моваў, не арыентуюцца ў культурных і палітычных працэсах у іншых краінах. Такое ўражаньне, што яны пасканчалі аддзяленьне для раёнак на журфаку (было там такое; ці ёсьць цяпер – ня ведаю). Ну вось, напрыклад, трапляе менскі журналіст з “Беларускай маладзёжнай” у Парыж, шпацыруе, рапартуе чытачу на радзіму пра свой шпацыр. Чытаем эфэктную канцоўку (канешне ж, напісана па-расейску): “А на триумфальной арке Наполеона написано – Бородино. Имя подмосковной деревеньки взволновало и перенесло на мгновение домой…” Я даўно забыўся прозьвішча аўтара, але дагэтуль нашу ў памяці гэты няўклюдна зьлеплены сюжэцік як хрыстаматыйны прыклад збачэнскай духоўнай арыентацыі і прафэсійнай сьлепаты. На трыюмфальнай арцы ў Парыжы сярод тапонімаў і гідронімаў, якія ўславіліся перамогамі і трагедыямі напалеёнаўскіх войнаў, золатам накрэсьленыя беларускія імёны – Новы Сьвержань, Полацк, Бярэзіна… Далей...

30/11/2004 › Актуаліі



Пэтэр Энглунд “Каралева Крысьціна”

Распавядалі, што хто бачыў яе на кані,– яна выдатна скакала, фехтавала і страляла,– той не мог паверыць, што гэтая спрытная маладзіца з незачэсанымі валасамі і ў вопратцы з радна ёсць на самой справе будучай уладаркай Швецыі. Яна была жанчынай, але вызначалася якасцямі, якія традыцыйна прыпісваюцца мужчынам. Далей...

30/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Памяць пра слуцкіх змагароў за незалежнасьць Беларусі кліча да згуртаваньня ў барацьбе з расейска-імпэрскім злом

27 лістапада сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ урачыста адзначылі 84-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну. Аўтобус з удзельнікамі мерапрыемстваў ад’ехаў раніцай са сталіцы на Случчыну, дзе да менчукоў далучыліся сябры Партыі, што прыехалі з Салігорска, Слуцка і Баранавічаў. Грамада наведала месцы баёў Слуцкага Збройнага Чыну ў Грозаве, Семежаве і Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада). Людзі ішлі пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі і гэрбам Пагоня, з лёзунгамі “Слава змагарам Случчыны”, “Ніякіх саюзаў з імпэрскай Расеяй”, сьпявалі ваярскія і рэлігійныя гімны. Далей...

29/11/2004 › Навіны



Усім, каму неабыякавы лёс Украіны

Сьпіс інфармацыйных рэсурсаў у сеціве, дзе можна даведацца пра апошнія падзеі ва Ўкраіне. Далей...

27/11/2004 › Навіны



84-я угодкі Слуцкага Збройнага Чыну

27 лістапада, у дзень 84-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла ды старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” Зянон Пазьняк зьвяртаюцца да суайчыньнікаў са сьвяточнымі лістамі. Далей...

27/11/2004 › Навіны



Слава Украіне!

Прэзыдэнту Украіны Спадару Віктару Юшчанку

Шаноўны Спадар Прэзыдэнт!

Віншуем Вас з абраньнем на адказны пост лідэра братняй Украіны. Жадаем Вам моцнага здароўя і посьпехаў у дзейнасьці на карысьць народу і дзяржавы.
З хваляваньнем сочым за мужнай барацьбой украінскага народу за незалежнасьць і дэмакратыю супраць спробаў антыдзяржаўных сілаў і расейскага імпэрыялізму пазбавіць Украіну будучыні. Сьведамыя беларусы па ўсёй нашай краіне выказваюць салідарнасьць з украінскімі патрыётамі, якія ўзьняліся на абарону сваёй культуры, мовы і дзяржавы. Мы ўпэўненыя – народ пераможа, імпэрыялістычнай рэакцыі наканаваны правал. Няма сумневу – Украіна і Беларусь будуць незалежнымі, дэмакратычнымі, эўрапейскімі краінамі, нашыя народы будуць жыць дружна і ў згодзе, як добрыя суседзі.
Слава Украіне! Героям слава!

Кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

26/11/2004 › Навіны



Беларуская Салідарнасьць вітае Ўкраінскі Народ і зычыць Перамогі ў змаганьні за свой Выбар


25/11/2004 › Навіны



Украінскі народ змагаецца за свой выбар.

Віктар Юшчанка прыбыў на Майдан, дзе высупіў перад сотнямі тысячаў сваіх прыхільнікаў і абвясьціў «усеўкраінскі страйк».

Юшчанка заявіў, што лічыць рашэньне ЦВК прызнаць Прэзыдэнтам Януковіча дзяржаўным пераваротам і сказаў, што «цяпер яго дзеяньні будуць яшчэ больш пасьлядоўнымі» – ён зьбіраецца змагацца са злачынствамі ўлады.

Лідар апазыцыі таксама абвінаваціў ЦВК у «злачынстве перад народам». Ён абвясьціў «усеўкраінскі палітычны страйк». Далей...

25/11/2004 › Навіны



У памяць герояў Случчыны

Слуцкі Збройны Чын 1920-га года – адна з найярчэйшых старонак гісторыі Беларусі. Абарона роднай зямлі ад расейскіх захопнікаў слуцкімі палкамі паспалітага рушэньня прадэманстравала ўсёй Эўропе, што беларусы ня хочуць вяртацца ў рабскае існаваньне ў расейскай імпэрыі – бальшавіцкай турме народаў. На Случчыне беларусы змагаліся за незалежнасьць сваёй краіны пад сьцягамі Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяперашнія прамаскоўскія ўлады імкнуцца сьцерці з народнай памяці згадкі пра гэты подзьвіг. Але штогод на месцы баёў і да магілаў герояў Слуцкага Збройнага Чыну прыходзяць людзі, каб іхны велічны подзьвіг ня быў забыты.

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ 27 лістапада сёлета праводзіць на Случчыне традыцыйныя мерапрыемствы па ўшанаваньні змагароў за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Сябры і прыхільнікі Партыі наведаюць і правядуць шэсьці і мітынгі ў Грозаве (10-30), Семежаве (11-00), Вызне (цяпер Чырвоная Слабада) (12-00) і Слуцаку (15-00). Да менчукоў далучацца таксама сябры Партыі з гарадоў рэгіёнаў, блізкіх да Слуцку.

Сябры супольнасьці “Грамадзяне БНР” могуць далучыцца да мерапрыемстваў. Для гэтага неабходна падаць індывідуальную заяўку на E-mail: belsalidar[at]tut.by да 10-00 26 лістапада 2004 г. Кошт паездкі 9 тысячаў руб.

Прэс-служба Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ

23/11/2004 › Навіны



Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

Беларуская Салідарнасьць зьбірае інфармацыю аб фактах тэрору супраць грамадзянаў Беларусі на тэрыторыі Расеі. З розных куткоў краіны прыходзяць нядобрыя зьвесткі. У Расеі беларусаў забіваюць, калечаць, рабуюць. Гэта ёсьць вынік палітыкі акупацыйнага рэжыму на Беларусі. Штучна ствараецца беспрацоўе. Кваліфікаваныя рабочыя і спэцыялісты, каб пракарміць сям’ю, вымушаныя шукаць заробкаў у Расеі. Больш за 800 тысячаў беларусаў працуюць у Расеі. Рэжым хавае зьвесткі пра ахвяры расейскага тэрору. Толькі адзінкі выпадкаў агучваюцца ў СМІ. Далей...

22/11/2004 › Змаганьне за Беларусь



Валеры Яўгенавіч Буйвал

Мастацтвазнаўца, перакладчык.
Нарадзіўся ў 1955 г. у горадзе Вышні Валачок Цьверскай вобласьці (Расея). У 1956 г. сямья вярнулася ў родны Гомель. У 1977 г. скончыў факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна Акадэміі Мастацтваў у Санкт-Пецярбурзе. У 1977-89 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам і заг. аддзела ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі ў Менску.

Сябра Беларускага саюза мастакоў, цяпер на творчай працы. Дасьледуе беларускае і заходнеэўрапейскае мастацтва. Аўтар артыкулаў па гісторыі ірляндзкага, швэдзкага, ангельскага, валійскага, польскага, італьянскага мастацтва, а таксама пра творчасьць Мікеланджэла, А. Дзюрэра, Дж. Беліні, Р.Кампэна, Джота, Ф. Гоі, Г. Босха, Ж. Міро. Перакладае з эўрапейскіх моваў творы мастацкай літаратуры і мастацтвазнаўства.

У Беларускім Народным Фронце “Адраджэньне” з кастрычніка 1988 г. Сакратар Управы БНФ “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

17/11/2004 › Autary

 


Лістападаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

14 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Быў заслуханы выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

14/11/2004 › Навіны



The Soim Of The Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party - BPF

November 14, 2004 the Soim of the Belarusan Popular Front «Adradzennie» and the Conservative Christian Party - BPF took place in Minsk. Далей...

14/11/2004 › English



Патрабаваньні грамадзянаў Беларусі да ўладаў Расеі

Паведамленьне

4 верасьня 2003 г. грамадзяне Беларусі: Зянон Пазьняк, Юры Беленькі, Кастусь Кашэль, Сяргей Папкоў, Генадзь Пляшко, Алег Радзюк, Уладзімер Раманцоў, Алесь Чахольскі, Уладзімер Юхо патрабавалі ад кіраўніцтва Расеі спыніць умяшаньне ва ўнутраныя справы Беларусі. Далей...

12/11/2004 › Змаганьне за Беларусь

 


Яраслаў Гашэк “Партрэт імпэратара Франца Іосіфа”

У горадзе Млада Баляслаў жыў гандляр канцылярскімі таварамі Пецішка. Ён шанаваў законы і здаўна пражываў насупраць казармаў. На імператарскія імяніны ды іншыя імперскія аўстрыйскія мерапрыемствы ён вывешваў на сваім доміку чорна-жоўты сцяг і забяспечваў афіцэрскае казіно ліхтарыкамі. Прадаваў партрэты Франца Іосіфа ў яўрэйскія шынкі па ўсёй младабаляслаўскай акрузе, а таксама ў жандармскія пастарункі. Ён бы забяспечваў партрэтамі гасудара і школы мясцовай акругі, але ягоныя партрэты не мелі адпаведнага памеру, зацверджанага абласной школьнай радай. Пра гэта сказаў яму аднойчы імперскі абласны школьны інспектар у размове ў павятовай управе Далей...

11/11/2004 › Цікавая літаратура

 


А дзе ж тыя ваяры?

Валеры Буйвал
Гэта самы чалавечны і ў той жа час самы рамантычны партрэт будучага імпэратара – “Напалеён на Аркольскім мосьце” (мастак Антуан-Жан Гро). Партрэт-акцыя, дзе адлюстраваны подзьвіг маладога генэрала. Памятаю, як углядаючыся ў мужны твар на эрмітажнай выставе, я,– тады зусім малады чалавек,– усхвалявана думаў: “Вось яна – рэвалюцыя! Такія асобы абуджаюць свой народ і абнаўляюць Эўропу…” Фон карціны, як заўсёды ў жывапісе рамантызму, гучаў сімфоніяй пачуцьцяў, быў адлюстраваньнем перажываньняў героя. Здавалася, хмары зьліліся ў субоі з гарамі, і няма межаў тытанічным стыхіям. Можна сябе ўявіць, што сучасьнікі напалеёнаўскіх войнаў перажывалі яшчэ мацнейшы катарсіс у дыялёгу з гэтым палатном. Далей...

10/11/2004 › Старонкі гісторыі

 


Лаўры Маўзола

Валеры Буйвал
Калі Аляксандр Македонскі (з прыжыцьцёвым дыягназам “эпілепсія і хвароба душы”) адчуў набліжэньне сьмерці, ён сеў пісаць спадчынную. Адным з галоўных запаветаў валадара быў загад пахаваць ягоныя парэшткі ў 100 месцах усіх правінцыяў яго неабсяжнай імпэрыі. Запавет выканаць не пасьпелі, таму што адразу пасьля згону тырана пачалася барацьба паміж военачальнікамі-дыядохамі. Як сабакі, яны рвалі на кавалкі тэрыторыі і народы, забыўшыся пра труп свайго гаспадара… Далей...

10/11/2004 › Актуаліі

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2004
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь