Мастацтвазнаўца, перакладчык.
Нарадзіўся ў 1955 г. у горадзе Вышні Валачок Цьверскай вобласьці (Расея). У 1956 г. сямья вярнулася ў родны Гомель. У 1977 г. скончыў факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна Акадэміі Мастацтваў у Санкт-Пецярбурзе. У 1977-89 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам і заг. аддзела ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі ў Менску.
Сябра Беларускага саюза мастакоў, цяпер на творчай працы. Дасьледуе беларускае і заходнеэўрапейскае мастацтва. Аўтар артыкулаў па гісторыі ірляндзкага, швэдзкага, ангельскага, валійскага, польскага, італьянскага мастацтва, а таксама пра творчасьць Мікеланджэла, А. Дзюрэра, Дж. Беліні, Р.Кампэна, Джота, Ф. Гоі, Г. Босха, Ж. Міро. Перакладае з эўрапейскіх моваў творы мастацкай літаратуры і мастацтвазнаўства.
У Беларускім Народным Фронце “Адраджэньне” з кастрычніка 1988 г. Сакратар Управы БНФ “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.
Чытаць артыкулы Валеры Буйвала:
Літаратурныя пераклады з эўрапейскіх моваў
Лаўры Маўзола Актуаліі
Беларускія Фэрмапілы Старонкі гісторыі
Смута Старонкі гісторыі
1918 год – Вясна Народаў Старонкі гісторыі
А дзе ж тыя ваяры? Старонкі гісторыі