Слуцкі Збройны Чын 1920-га года – адна з найярчэйшых старонак гісторыі Беларусі. Абарона роднай зямлі ад расейскіх захопнікаў слуцкімі палкамі паспалітага рушэньня прадэманстравала ўсёй Эўропе, што беларусы ня хочуць вяртацца ў рабскае існаваньне ў расейскай імпэрыі – бальшавіцкай турме народаў. На Случчыне беларусы змагаліся за незалежнасьць сваёй краіны пад сьцягамі Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяперашнія прамаскоўскія ўлады імкнуцца сьцерці з народнай памяці згадкі пра гэты подзьвіг. Але штогод на месцы баёў і да магілаў герояў Слуцкага Збройнага Чыну прыходзяць людзі, каб іхны велічны подзьвіг ня быў забыты.
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ **27 лістапада **сёлета праводзіць на Случчыне традыцыйныя мерапрыемствы па ўшанаваньні змагароў за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Сябры і прыхільнікі Партыі наведаюць і правядуць шэсьці і мітынгі ў Грозаве (10-30), Семежаве (11-00), Вызне (цяпер Чырвоная Слабада) (12-00) і Слуцаку (15-00). Да менчукоў далучацца таксама сябры Партыі з гарадоў рэгіёнаў, блізкіх да Слуцку.
Сябры супольнасьці “Грамадзяне БНР” могуць далучыцца да мерапрыемстваў. Для гэтага неабходна падаць індывідуальную заяўку на E-mail: belsalidar[at]tut.by **да 10-00 26 лістапада **2004 г. Кошт паездкі 9 тысячаў руб.
*Прэс-служба Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ *