Прэзыдэнту Украіны Спадару Віктару Юшчанку
Шаноўны Спадар Прэзыдэнт!
Віншуем Вас з абраньнем на адказны пост лідэра братняй Украіны. Жадаем Вам моцнага здароўя і посьпехаў у дзейнасьці на карысьць народу і дзяржавы. З хваляваньнем сочым за мужнай барацьбой украінскага народу за незалежнасьць і дэмакратыю супраць спробаў антыдзяржаўных сілаў і расейскага імпэрыялізму пазбавіць Украіну будучыні. Сьведамыя беларусы па ўсёй нашай краіне выказваюць салідарнасьць з украінскімі патрыётамі, якія ўзьняліся на абарону сваёй культуры, мовы і дзяржавы. Мы ўпэўненыя – народ пераможа, імпэрыялістычнай рэакцыі наканаваны правал. Няма сумневу – Украіна і Беларусь будуць незалежнымі, дэмакратычнымі, эўрапейскімі краінамі, нашыя народы будуць жыць дружна і ў згодзе, як добрыя суседзі. Слава Украіне! Героям слава!
Кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ