Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: 106 ГАДОЎ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ

Дарагія землякі, дарагія беларусы. Віншую нас усіх з Днём Беларускай Волі. 106 гадоў таму, 25 Сакавіка 1918 года, была аб’яўлена незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Незалежнасьць БНР засьведчылі выбраныя народам беларускія палітычныя дзеячы, якія стварылі дзяржаўную ўладу і выканалі волю Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу 1917 года, што прадстаўляў усе сацыяльныя пласты насельніцтва Беларусі, партыі, арганізацыі і нацыянальныя групы.

25 Сакавіка 1918 года было засьведчана гістарычнае ажыцьцяўленьне Беларускай Нацыянальнай Ідэі, якая стала непераможнай. 73 гады наступнай савецка-маскоўскай акупацыі, нечуваны глум і зьдзек расейскіх бальшавікоў, рэпрэсіі і забойствы народа ня зьнішчылі ідэалаў беларускай нацыянальнай свабоды. 25 Жніўня 1991 года яны былі адроджаны Беларускім Народным Фронтам “Адраджэньне”, створана незалежная Рэспубліка Беларусь, і велічная Пагоня зноў разьвіваецца на нашых беларускіх Бел-Чырвона-Белых штандарах.

І цяпер, у час новай расейскай акупацыі і новай вайны, у час выпрабаваньняў, нам сьвецяць ідэалы Сакавіка і ўздымаюць наш дух, паказваюць нам шлях да перамогі, якая абавязкова настане, і на гэты раз — назаўсёды.
У аснове ідэалёгіі беларускага нацыянальнага Адраджэньня была задача стварыць нацыянальную дзяржаву на аснове адраджэньня нашай гістарычнай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. І гэтая задача была выкананая. Дзяржава Вялікага Княства Літоўскага была адроджана ў межах расьсяленьня беларускага народа і атрымала назоў — Беларусь, альбо ў палітычным значэньні — Беларуская Народная Рэспубліка.

Такім чынам, згодна нацыянальных працэсаў, на аснове палітычнай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, утварыліся тры нацыянальныя дзяржавы з новымі нацыянальнымі назвамі — гэта Беларусь (Літва), Украіна (Русь) і Летува (Жамойць).

Яшчэ раней, у 18-м стагоддзі, калі Масковія ператварылася ў імпэрыю, яна таксама засьведчыла сябе ў новай назве — Расея. Але геапалітычныя дачыненьні ад зьмены назоваў не перамяніліся. Агрэсіўнасьць ардынскай Масковіі супраць Вялікага Княства перайшла ў агрэсіўнасьць Расеі супраць Беларусі, Украіны і ўсёй Прыбалтыкі. Цяпер Масква ўвяла свае акупацыйныя войскі ў Беларусь і, абапіраючыся на калабарацыю і здрадніцтва Лукашэнкі, нішчыць нашу краіну і беларускі народ. Масква напала на Украіну і пагражае ўсёй Эўропе, распачала Трэцюю сусьветную гібрыдную вайну.

Гэтая расейская гібрыдная вайна павінна стаць апошняй расейскай захопніцкай вайной. Сьвет пачынае разумець, што расейскі “мордэр” як прычына сусьветных войнаў на гэты раз мусіць быць спынены і разбураны.

Толькі пасьля спыненьня маскоўскай агрэсіі і дэзінтэграцыі Расеі могуць па-сапраўднаму адрадзіцца і квітнець без пагрозы вайны вольная Беларусь, вольная Украіна і вольныя краіны
Прыбалтыкі. Тады ідэалы волі і ідэалы 25-га Сакавіка зазьзяюць ва ўсёй велічы, будучыня Беларусі стане моцнай і непахіснай. Дзень Волі — гэта вялікае сьвята Беларускага народа.

Асаблівае віншаваньне для нашых эміграцыйных беларускіх арганізацыяў, якія непахісна трымалі і трымаюць сьцяг Незалежнасьці, волі і свабоды Беларусі. І, перш за ўсё, — віншаваньні для Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, для Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў ЗША, для Згуртаваньня Беларусаў Канады, для беларускіх ваяроў Палка імя Кастуся Каліноўскага, якія са зброяй змагаюцца ва Украіне сапраць расейскага агрэсара, для Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні і для шматлікіх іншых ва ўсім сьвеце, якія памятаюць пра Беларусь, узвышаюць яе і працуюць дзеля сьветлай будучыні нашай дарагой Бацькаўшчыны.

Жыве Беларусь! Жыве з Богам! Слава Айчыне!

25 Сакавік 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК

25/3/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2024
П А С Ч П С Н
« Люты    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024