Настала тое чаго наіўныя людзі не хацелі ведаць і чуць. Банда лукашыстаў вядзе рэпрэсіі супраць беларускага народу. Беларусаў хапаюць, б’юць, калечаць кідаюць ў турмы, там адбіраюць здароўе і забіваюць. Гэта вайна супраць народа. За злачынствы і забойствы беларусаў банда Губазіка павінна быць ліквідавана. Беларусы ведаюць што і як трэба рабіць. УВАГА! Патрэбна мабілізацыя дзеля стварэньня беларускага вызвольнага войска на аснове Палка Каліноўскага. Дапамагайма сабе. Беларусь мусіць быць вызвалена ад антынароднага рэжыму. Бандыты мусяць быць пакараныя, банды прарасейскай улады ліквідаваныя.
Дабраахвотнікі, запісвайцеся ў Полк Каліноўскага, уступайце ў “вучэбку” Палка. Час не чакае. Ніхто ня вызваліць і не абароніць Беларусь акрамя нас самых.
Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту НВР «Вольная Беларусь» — Зянон Пазьняк
Ніжэй зьмяшчаем матар’ялы Палка Каліноўскага аб войску і абароне Айчыны.
Зварот Палка Каліноўскага да вольных Беларусаў сьвету
https://bel.army/news/2722.html
А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? — Беларусы.
А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? — Людзьмі звацца. Беларус Янка Купала
25 сакавіка беларусы адзначылі 106 гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Шмат хто называе Днём Волі, а некаторыя лічаць яго днём Незалежнасьці. У 1918 г. беларусы абвясьцілі ўсяму сьвету, што мы – народ, і што Беларусь – свабодная і незалежная краіна.
Цяпер, у Дзень Волі, мы пішам Беларусы зь вялікай літары. І зьвяртаемся да тых, для каго радкі Янкі Купалы зразумелыя зараз як ніколі. Мы, Беларусы, добраахвотнікі і добраахвотніцы, ваяры і ваяркі Палка імя Кастуся Каліноўскага, вольныя людзі, былыя дзяржслужачыя, прадпрымальнікі, спарцмэны, менеджары, айцішнікі, выкладчыкі, лекары; тыя, хто цікавіўся палітыкай і тыя, хто не; тыя, ў каго ёсьць ваенны досьвед і хто яго толькі атрымлівае; людзі рознага веку, сьветапогляду, жыццёвага вопыту і інтарэсаў, але аб“яднаныя любоўю і павагай да сваёй нацыі, і пагардай да жорсткага рэжыму ўлады Беларусі, і падтрыманай ёй несправядлівай вайны Расеі супраць цывілізаванага сьвету, абвяшчаем усенародную мабілізацыйную кампанію.
«Вялікая хваля эміграцыі апошніх гадоў выпадкова раськідала нас па ўсім сьвеце. Мы ня разам – і ў гэтым наша слабасьць» – сказаў у сваім звароце да Беларусаў адзін з самых аўтарытэтных ваяроў Палка (пазыўны) — “Дзядзька”. Нядаўна мы падвялі вынікі развіцьця Палка за 2 гады. І давялі, што Полк Каліноўскага стаў адным з самых баяздольных нацыяналььных падразьдзелаў на вайне супраць Расеі. Лукашэнка баіцца толькі нас.
У нас адпрацаваная ўласная сістэма забеспячэньня, лагістыкі, навучаньня, кіберабароны. У нас хапае зброі і снарадаў. Хапае задач на полі бою і ня толькі. Але галоўнае – мы стварылі дасьведчаны камандны склад. Атрымаўшы багаты досьвед па вызваленьні Украіны, з 2014 года, нашыя камандзіры цяпер здольны пашыраць свае баявыя падразьдзяленьні, навучаць і кіраваць вялікай колькасцю добраахвотнікаў.
Мы ўпэўнены, што кожны Беларус знойдзе сваё месца ў Палку. У нашай разьвітай інфраструктуры можна рэалізаваць тыя здольнасьці, якія вы маеце ўжо зараз: у медыцыне, лагістыцы і дастаўцы, аўтаматызацыі і діджыталізацыі працоўных працэсаў, распрацоўцы IT-прадуктаў, рамонце аўта, узбраеньня, электрычных прылад, гарнізоннай службе і інш. У баявых кірунках ёсць задачы для: аператараў і пілотаў БПЛА, інжынераў выбухатэхнікаў, сапёраў, гранатамётчыкаў, кулямётчыкаў, стралкоў, наводчыкаў, снайпераў і інш.
Памятайце! Адзіны шлях патрапіць у Полк — падаць заяўку праз спэцыяльны “бот”. З гэтага дня заяўкі прымаюцца ў новы і адзіны афіцыйны бот — https://t.me/belarmy_bot , які можна знайсьці толькі на афіцыйных старонках Палка. Захаванасьць і бясьпека дадзеных у боце гарантавана Кіберпартызанамі.
Зварот да вольных Беларусаў сьвету ад байца Палка імя Каліноўскага Паўла (“Дзядзькі”) Шурмея, — былога члена зборнай Беларусі па акадэмічным веславаньні, удзельніка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёна сьвету, рэкардсмена.
Калі вы не гатовыя стаць рэкрутам Палка ў складзе ЗСУ, гэта яшчэ не значыць, што вы ня можаце стаць Каліноўцам. Ёсць шэраг спосабаў падтрымаць Полк. І гэта таксама будзе каштоўны ўнёсак
• Пакажыце гэты зварот людзям з вашага атачэньня, каб больш Беларусаў даведаліся пра кампанію.
• Прымайце ўдзел у мэтавых зборах Палка.
• Прыходзьце з ініцыятывамі. Нам заўсёды спатрэбяцца паслугі pro bono або сумесныя праекты, калі яны адпавядаюць місіі Палка.
• Дапамагайце вашай творчасьцю. Вашы трэкі, тэксты, арт-праекты — важны складнік маральнага духу.
• Падпішыцеся на сацыяльныя сеткі Палка проста зараз, і абавязкова пакідайце рэакцыі на пасты, калі для вас гэта бясьпечна.
• Аформіце платную падпіску на youtube-канал Палка. За гэтыя грошы мы забяспечваем працу нашых ваенкараў.
• Купляйце фірмовы мерч Палка ў нашай анлайн-краме. Сродкі ад продажу ідуць на забеспячэньне байцоў.
25 Сакавік 2024 г. https://bel.army/news/2722.html