Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк. ПАДЗЯКА І РАЗВАГІ ПАСЬЛЯ ЮБІЛЕЮ ПРА ГАЗЭТЫ І ГЭБНЮ

Нядаўна адбылося маё 80-годдзе. Шчыра дзякую ўсім беларусам, што віншавалі мяне праз электронную пошту, “скайп”, сацыяльныя сеткі “Фэйсбук”. Пастараюся апраўдаць давер. Наперадзе сьветлая вольная Беларусь. Слава Айчыне!

Было шмат віншаваньняў ад сяброў, ад беларускіх палітыкаў, у тым ліку ў межах паліткарэктнасьці (што адзначаю) ад маіх палітычных нязгоднікаў за мяжой (П. Латушка) і ад палітычных праціўнікаў з афіцыёзнай Беларусі (А. Лукашэнка).

На вышыні (на сваёй “вышыні”, гэта значыць — на дне) аказаліся “кантора” і яе “дэмсмі”. Газэта не “наша ніва” да майго 80-годдзя выдала дуплетам адразу два вялікая спэцматар’ялы, дзе абгадзіла юбіляра з ног да галавы па мэтаду савецкай гэбні, гэта значыць у распрацоўцы 10 : 0. Віншую рэжымнае гэб’ё з эксклюзыўнымі немаральнымі паводзінамі ў сувязі з маім 80 - годдзем. Такога дна і такой нізасьці яшчэ ніхто не засьведчваў.

Партал “Свабода” таксама не застаўся ў баку. Інтэрв’ю, якое ўзяў у мяне адзін журналіст, адкінулі і ўзамен далі “глыбокадумныя” разважаньні аднаго маладзіка, якога за брыдкія паводзіны выдалілі з Рады БНР і які, пішучы “інтэлектуальна”, назваў мяне цяперака “анфан тэрыбль”. Брава!

І раз ўжо пайшла размова пра паводзіны і пра дно, то скажу пару словаў аб псэўдагазэце не “наша ніва”, бо гэта праект, які на тле неадукаванасьці і бяспамяцтва цаперашняга грамадзтва, для антыбеларускай гэбні часткова ўдаўся.

Сапраўдная “Наша Ніва” (1906-1914 гг.) была ня толькі ворганам цэнтральнага кіраўніцтва БСГ, але газэтай, якая яднала і выяўляла ўсё Беларускае нацыянальнае Адраджэньне. Гэтая газэта ідэёва падрыхтавала незалежнасьць Беларусі, выявіла і пусьціла ў шырокі сьвет вялікіх беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, дзеячоў і творцаў — Якуба Коласа, Янку Купалу (які ў канцы быў галоўным рэдактарам газэты), Максіма Багдановіча, Ядзьвігіна Ш.,Уладзіслава Галубка, Альбэрта Паўловіча, Каруся Каганца, Цётку, Сяргея Палуяна, Алеся Бурбіса, Антося зь Лепля, братоў Луцкевічаў і іншых. “Наша Ніва” была ідэйна-інфармацыйным сьцягам Беларускага Адраджэньня, сакральнай зьявай беларушчыны. Значэньне яе для незалежнай Беларусі магутнае.

Некалі ў 70-х я перачытаў усе яе дзевяць гадавікоў ад першага да апошняга слова і ведаю, што кажу. За саветамі “Наша Ніва” была, фактычна, забароненая, хоць у афіцыйным пасьляваенным савецкім сьпісе забароненых беларускіх газэт яна ня значылася. Нічога нельга было параўнаць у вазе з “Нашай Нівай” за часы 1-га Нацыянальнага беларускага Адраджэньня (1900-1918 гг.).

У нармальнай праўнай народнай краіне мусіў бы быць закон аб ахове сакральных сімвалаў, назоваў і гістарычных імён. У кебічаўскай Рэспубліцы Беларусь (як і ў БССР) тады такога закону не было. (Памятаю нейкі чалавек з прозьвішчам тыпу Шыбзік зьмяніў яго на “Радзівіл”).

У пачатку 90-х у Беларусі ўтварылі газэту, якую назвалі гістарычнай назвай “Наша Ніва”. Рэдакцыя газэты спачатку паволі, неўпрыкмет, а потым яўна ўзялася за справу падмены народніцкай сакральнасьці гістарычнай “Нашай Нівы” іншым сэнсам. (Такое называецца прафанацыяй, абпашленьнем сакральнага імя). Найбольш тое ўдалося за часы лукашызму. Улічым, што пры гэтым ўжо вырасьлі ў антынацыянальнай адукацыі і ў несвабодзе тры пакаленьні беларусаў, якія наўрад ці ведаюць, што ў сапраўднасьці стаіць за назовам “Наша Ніва”.

На сёньня газэта не “наша ніва” — гэта лібэральна-эклектычнае выданьне невысокага густу, з махровай жаўцізной і супярэчлівым зьместам. Выслоўе ходзіць такое: калі хочаш даведацца, якую пакасьць супраць беларускага Адраджэньня задумала гэбня — найперш паглядзі ў не “нашу ніву”. Тут намёк на гэбоўскі ўплыў, пад якім існуе газэта.

Праўда, як казаў адзін рэжымны дзеяч, “не всё так плохо было при так называемом Адольфе Гитлере”. Ёсьць часам карысная інфармацыя і ў такой падстаўной газэце. Бо трэба памятаць, што волных беларускіх нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі цяпер у беларусаў не існуе.

2 травень 2024 г.
Зянон Пазьняк

4/5/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2024
П А С Ч П С Н
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024