Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЬМЁРТВЫХУСТАНЬНЕ

Паважаныя землякі, дарагія Беларусы. Віншую ўсіх нас з найвялікшым хрысьціянскім сьвятам Вялікадня — Зьмёртвыхустаньнем Хрыстовым!

Зьмёртвыхустаньне засьведчыла, што Хрыстос Сын Чалавечы і Сын Божы ёсьць Бог.

Дьве тысячы гадоў таму адбылася найвялікшая падзея ў гісторыі людзтва. Хрыстос, прышоўшы на зямлю і навучаючы, і памершы пакутліва на Крыжы, зьмяніў сьвет. Людзі даведаліся і паверылі, што сэнс жыцьця ёсьць у вечнасьці, і што само жыцьцё ёсьць выпрабаваньне і гарт душы, і падрыхтоўка да вечнага існаваньня, жывучы па запаведзях і чынячы дабро.

Хрысьціянства стварыла новага чалавека — чалавека духа і душэўнага ўсьведамленьня, чалавека з унутраным сьветам, дзе жыве Бог, калі чалавек верыць Яму.

Важна ня толькі як і што ты робіш, але і тое, што ты думаеш, і што адчуваеш. Дзеяньні, учынкі, жыцьцё цела і сьвет душы павінны быць у гармоніі веры і зьместу існаваньня. Падзеі мінаюць, цела дачаснае, а ўнутраны сьвет душы — вечны. Трэба ствараць і берагчы вечнасьць у сабе.

Гэта так моцна, так глыбока. І галоўнае, што чалавек веры ніколі не адзінокі, бо ёсьць Бог. Бог вечны, справядлівы, спагадны. Бог суддзя.

Памятаю нашага слаўнага прыхільніка Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” пратэстанцкага пастара Эрнэста Сабілу. За веру ў Бога рускія бальшавікі прысудзілі яму, 19-гадоваму юнаку, расстрэл, які потым зьмянілі на 25 гадоў зьняволеньня. Эрнэст адпакутваў 13 гадоў і вярнуўся ў 1964 годзе, веручы і славячы Хрыста. Шчырасьць веры і Бог уратавалі яго, каб загартаваўся дух.

Няхай жа дух беларусаў не ўпадзе, але гартуецца ў цяжкім часе існаваньня маскоўскай цемры. Хай розум наш будзе хуткі, воля нязломнай, а рука моцнай, бо існуе толькі сьвятло, і цемра сканае пад сілай сьвятла!

Хай будзе Бог над нашай старонкай! Хай уваскрэсьне наш добры і вялікі Беларускі народ! Хай будучыня Беларусі будзе сьветлай, вольнай і вечнай!

Хрыстос уваскрос! Славім Яго! Ляўдэтур Езус Хрыстус!
Жыве Беларусь!

31 сакавік 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК

31/3/2024 › Навіны, Актуаліі, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2024
П А С Ч П С Н
« Люты    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024