Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАСТАЯННЫЯ Ў ЗЬЛЕ АЛЬБО ЗАЦЕМКА ПРА РУСКАМІРЦАЎ

Заўважана, што пачалася сістэмная атака канторы на НВР “Вольная Беларусь” і на маю асобу. Маскалі адчулі пагрозу і пачалі актыўнасьць. Узбудзіліся “памыйкі аднаго акцёра” ў Інтэрнэце і журналісты — самае пашыранае апірышча канторы ў прапагандзе варожых спраў. Асабліва сталі жангляваць загалоўкамі, бо загалоўкі чытаюць (хаця ў самым матар’яле зусім пра іншае). Напрыклад, загаловак: “Пазнякоўцы раскрытыкавалі Ціханоўскую за спачуванне ахвярам “Крокусу”, хаця на гэтую тэму не было ніякіх заяваў (тым больш пра названага фігуранта). Але ж “тэлевізія” піша, непаважліва называючы беларускі рух “пазьнякоўцамі”, — гэта чытаюць.

Тут я заклікаў бы беларусаў уважліва назіраць. Узьнікае сітуацыя, калі агентура, якая яшчэ не спалілася, будзе паліцца. Цікавы працэс.

Што датычыць тэмы, то, магчыма, кантору ўзнэрваваў камэнтар Паўла Усава, выказаны ім, здаецца, у Фэйсбуку аб тым, што “група” (якую агучвае падстаўная асоба) не выказвае шкадаваньнеяў аб штодзённым (вось ужо тры гады) бамбаваньні Расеяй украінскіх гарадоў ды вёсак, аб гібелі пад бомбамі і ракетамі сотняў мірных жыхароў Украіны, а вось для ахвяраў бандыцкіх разборак тэрарыстаў унутры Расеі, якая напала на Украіну і забівае украінскі народ, для гэтых маскоўцаў у групнікаў, бачыце, зьявіўся “жаль” і выказана “чалавечнасьць”.

Гэты цынізм з боку “групы”, шкадаваньне асяроддзя агрэсара, які забівае ўкраінцаў і беларусаў спадручнымі Лукашэнкі, вельмі сімптаматычны.

Выходзіць, што Пуцін, у заначцы падспудна ўсё ж такі, “мудры”, і Крым, здаецца, пад скурай таксама “расейскі”. Ня вытрымалі слабыя галовы, выказаліся. А такая ж была нібы та патрыятычная дэмагогія, такая “нарацыя”.
Тое, што адбылося пад Масквой у “Крокусе”, — гэта для маскалёў ёсьць кара Божая, Боскае папярэджаньне за напад на Украіну, за забойствы ўкраінцаў і беларусаў. Гэта знак для хворага расейскага грамадзтва, якое дало мандат Пуціну на вайну і якое павінна адказваць за гэта.

Калі хтосьці яшчэ ня хоча таго разумець, тлумачу ў цытатах: “22 февраля 2022 года. Совет Федерации единогласно поддержал обращение президента Владимира Путина и разрешил использовать вооруженные силы России за рубежом.”
( https://www.bbc.com/russian/news-60480511 )

Гэта адбылося за два дні да нападу на Украіну. І далей — яшчэ тлумачэньне ў цытатах: “Вопросы о возможности использования армии рассматриваются в Совете Федерации. Хотя постановления Совета Федерации от 7 июля 2006 года (219-СФ), от 16 декабря 2009 года (456-СФ) и от 30 сентября 2015 года (355-СФ) дали Путину право принимать решения об использовании вооруженных сил за пределами России и без соответствующего одобрения Совета Федерации.” (https://www.bbc.com/russian/news-60480511 )

Такім чынам Савет Федэрацыі Дзяржаўнай Думы Расеі даў дазвол Пуціну і на акупацыю Грузіі, і на акупацыю Абхазіі, і двойчы на акупацыю Украіны.

Вось гэта і ёсьць мандат расейскага грамадзтва на агрэсію і вайну плюс тое, што мандат на агрэсію і вайну палітычна і маральна падтрымала ўсё расейскае грамадзтва, ад самых нізоў да экзальтаваных вярхоў павальна, — паэты, мастакі, артысты, сьпевакі, вучоныя, грамадзкія дзеячы і г. д. (прытым некаторыя зь іх загінулі пад абломкамі “Крокуса”, не зразумеўшы і не пакаяўшыся).

І пасьля гэтага чуем, што драньства і цынізм групнікаў (агучаны Ціханоўскай), пачала прапагандаваць журналісцкая прапаганда. Цікава, за каго яны прымаюць беларускіх людзей, што іх слухаюць і чытаюць?

Дарэчы, беларускі народ ніякага мандату на расейскую акупацыю і на здраду для Лукашэнкі не даваў, баларускі народ стаіць супраць вайны. А паглядзіце, як расейская агентура (асабліва ў Летуве і ва Украіне) абгаджвае беларускі народ, імкнучыся прыпісаць яму “калектыўную адказнасьць” за здраду ўзурпатара Лукашэнкі і за расейскую акупацыю сваёй краіны.

І ў той жа час, уся гэтая групніцкая “паліцічэская інцелігенцыя” (дзе бальшыня ёсьць сама кантора, якая носіцца з бутафорыяй падстаўной фігуры), слухаючы паганую прапаганду, ціха маўчыць аб крымінальнай адказнасьці ўсяго расейскага грамадзтва за вайну і злачынствы суапраць чалавецтва, зробленыя расейцамі ва Украіне.

Ці зразумеюць маскалі сэнс Боскага знаку і пакараньня ў “Крокусе” — ня ведаю. Крымінальная сьвядомасьць не задумваецца аб пакутах яе ахвяраў. Яна ня робіць высноваў і, атрымаўшы адплату за грэх, толькі зацінаецца ў зьле.

29 сакавік 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК

31/3/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2024
П А С Ч П С Н
« Люты    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024