Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Крымінальная безадказнасьць

Калі пан Валодзін кажа, што без Пуціна ня будзе Расеі, трэба разумець, якую Расею ён мае на ўвазе. Сапраўды, рашысцка-фашыстоўская “Расея”, якую так палюбіла крамлёўская кліка, якой кіруе паразітычная крымінальная алігархія, мае мала шансаў выжыць без Пуціна. Далей...

4/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Віктар Шандаровіч: Наверсе дапілоўваюць рэшту…

Україна, “Наваросія”, ворагі-піндосы, разбэшчаная гейропа і расейская загадкавая духоўнасьць – гэта ўсё проста спроба адцягнуць “вялікі народны калектыў патрыятычнага танца” – ад лічбаў на табло на расейскіх абменьніках. Далей...

4/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Дзяды-2014 у Менску

013-3f.JPG
2 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сотні людзей прышлі ў цэнтар нашай сталіцы, каб ушанаваць памяць Дзядоў. Людзі прайшлі шэсьцем праз горад пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, несьлі таксама сьцягі Украіны і крыжы. Далей...

2/11/2014 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Не забівайце самых сябе

Дарагія сябры, дарагія землякі-беларусы! Вітаю ўсіх у сьветлы дзень Дзядоў, Дзень Памяці нашых продкаў, Дзень Задушны.

У гэты сьвяты Дзень у гэтым трагічным і сьвятым месцы – у Курапатах – мы зьвяртаемся ў нашай памяці да ўсіх тых нашых продкаў, што загінулі за Беларусь, за наш народ, за нашу будучыню. У гэты Дзень мы адчуваем адзінства душ тых, што жывуць, і тых, што былі забітыя тут у часы расейска-савецкага генацыду. Слава героям і вечная памяць расстраляным людзям!

Усе нашыя ахвяры – гэта вынік бясконцай вайны з варварскім усходам. Далей...

2/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


ДЗЯДЫ 2014

2 лістапада Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае шэсьце і мітынг на Дзяды.

Збор удзельнікаў у 10:30 каля Менскага гадзіньнікавага заводу (ст.мэтро Парк Чалюскінцаў // пр-т Незалежнасьці, 95).

У 11:00 пачатак шэсьця па традыцыйным маршруце ўздоўж праспэкту Незалежнасьці. Потым па вуліцах Каліноўскага, Карбышава, Гамарніка, Мірашнічэнкі — да Курапатаў. У Курапатах у 14:30 пачнецца мітынг. Мерапрыемствы дазволеныя ўладамі.

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ

28.10.2014

31/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Андрэй Іларыёнаў: Расея будзе разгромлена…

Калі расейскія грамадзяне могуць самы захацець аддаць Крым Украіне?

Адным з варыянтаў разьвіцьця падзей можа быць наступны. Далей...

31/10/2014 › Навіны



Бязглуздыя маршы прафанатараў

У “дэмСМІ” РБ 17 кастрычніка былі занятыя ўспамінамі. 15 гадоў таму “апазыцыя” правяла ў Менску першы свой так званы “Марш свабоды”. 17 кастрычніка 1999 года групка псэўдаапазыцыянэраў (якую ўжо пачаў карміць з рук і арганізоўваць “на далучэньне Беларусі да Расеі з дазволу КГБ РБ” сумна памятны Ганс Вік, які пазьней публічна прызнаўся ў гэтым) упершыню сабрала на Бангалорскім сабачніку вялікую колькасьць беларусаў. Далей...

31/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Агляд замежнага друку

(14.10 – 21.10.2014)

Масква зьбіраецца чарговае «прымаць»

14 кастрычніка 2014 г. румынская газэта “Adevarul” цытавала выказваньні А. Грушко, прадстаўніка Расеі пры НАТО. Ён заявіў у Маскве, што “Расея прыме неабходныя захады, каб адказаць на разьмяшчэньне новых баз ЗША на тэрыторыі Румыніі”. Далей...

31/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Марк Салонін: Несуцяшальныя вынікі праекту “Наваросія”

У Данбасе ўсталявалася крохкае зацішша. Гэта яшчэ ня мір і нават не замірэньне (страляніна з выкарыстаньнем артылерыі і “Градаў” працягваецца), але інтэнсіўнасьць баявых дзеяньняў і колькасьць ахвяр рэзка зьнізіліся. Настае час для падвядзеньня першых высноваў.
“Падобна, папярэдні вынік даволі далёкі ад першапачатковай задумы”, — піша ў расейскім часопісе “Военно-промышленный курьер” расейскі гісторык Марк Салонін.

=================================================================

Галоўны рэдактар “ВПК” М.М. Хадаронак у артыкуле “Як разваліць армію” (№36 ад 1 кастрычніка) дае такую ацэнку таго, што адбылося: “Україна ва ўзброеным змаганьні з фармаваньнямі паўднёвага ўсходу пацярпела прыніжальную паразу. У баях з апалчэнцамі армія незалежнай згубіла практычна ўсё сваё цяжкое ўзбраеньне, былі састрэленыя амаль усе і без таго нямногія цэлыя самалёты і верталёты, украінскія часткі панесьлі значныя страты ў асабовым складзе. Але так і не было паказана галоўнага – баявога духу і ўменьня ваяваць нават з іррэгулярнымі фармаваньнямі”. Далей...

31/10/2014 › Навіны

 


Тэрарысты “зьбіваюць хвалю”

Самаабвешчаны прэм’ер “ДНР” Аляксандр Захарчанка раздаў бюджэтнікам горада Наваазоўска (Данецкая вобласьць) невялікія сумы грошай, каб зьбіць хвалю незадаволенасьці. Далей...

31/10/2014 › Навіны

 


Украіна. Баі працягваюцца

За прамінулыя суткі тэрарысты праявілі актыўнасьць у некалькіх кропках зоны АТА.

Пра гэта ў нядзелю, 19 кастрычніка, на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны (РНБА) Андрэй Лысенка, перадае карэспандэнт выданьня “ГОРДОН”. Далей...

31/10/2014 › Навіны

 


“Распачалася агонія пуцінскага рэжыму…” ?

На хвалі расейскай рэдакцыі “Голаса Амэрыкі” выступіла Лілія Шаўцова, навуковы супрацоўнік Маскоўскага цэнтру Карнэгі. Вось што яна сказала пра становішча крамлёўскай улады і расейскага грамадзтва: Далей...

31/10/2014 › Навіны

 


Cяргей Грыгар’янц: Разьвіцьцё нябачанай у сьвеце структуры

Я рады, што праводзіцца ўжо трэці Кангрэс расейскай інтэлігенцыі новага этапа (старыя забытыя). Але добра, што на гэта ў арганізатараў яшчэ стае настойлівасьці і, наўпрост скажам, — сьмеласьці.

Але мяне вельмі засмучае, з майго пункту гледжаньня, недастаткова сапраўды акадэмічныя даклады (коратка пачутыя ў перадачы “Эхо Москвы”) ня толькі старшынствуючага сп. Юрыя Рыжова (ён – акадэмік па другой спэцыяльнасьці, ды й надта актыўна браў удзел ў разбудове цяперашняга рэжыму ў Расеі), але й высока шанаванага мною сьмелага Андрэя Андреевіча Піянткоўскага – адзінага з прысутных, хто не збаяўся выступаць на канфэрэнцыях “КГБ: учора, сёньня, заўтра”. Далей...

31/10/2014 › Навіны

 


2 лістапада – шэсьце і мітынг на Дзяды

Арганізатарам сёлетняга шэсьця на Курапаты традыцыйна выступае Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ.

Намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі распавёў карэспандэнту Свабоды падрабязнасьці сёлетняга адзначэньня:

«Мы замаўлялі традыцыйны фармат мерапрыемстваў. Збор удзельнікаў у 10:30 каля Менскага гадзіньнікавага заводу. У 11 гадзін пачатак шэсьця па традыцыйным маршруце ўздоўж праспэкту Незалежнасьці. Потым па вуліцах Каліноўскага, Карбышава і Гамарніка — гэта маршрут да Курапатаў. У Курапатах у 14:30 пачнецца мітынг. Далей...

28/10/2014 › Навіны

 


Угодкі БНФ

Паважаныя сябры фронтаўцы, беларусы, дарагія землякі!

Віншую ўсіх з 26-й гадавінай стварэньня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». 19-га кастрычніка 1988 года ў Менску ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены быў створаны Аргкамітэт БНФ, пачаўся рух за волю і свабоду Беларусі.

Гэты дзень і гэтая падзея назаўсёды ўвайшлі ў нашую нацыянальную гісторыю барацьбы за звабоду і незалежнасьць Беларусі. Самы галоўны вынік яе, што ўсталявана незалежнасьць краіны, што барацьба, кроў і пакуты пакаленьняў беларусаў не былі надарэмна – Беларусь жыве. І цяпер, калі ў каторы раз ўзьнікае агрэсіўная пагроза з усходу, памятайма моцна пра незалежнасьць нашай Айчыны і будзьма гатовыя бараніць яе ўсімі сіламі і сродкамі, якія ў нас ёсьць, рыхтуймася да змаганьня і вялікіх падзей дзеля шчасьця і будучыні нашай нацыі і нашай зямлі

19 кастрычніка 2014 г. Зянон Пазьняк

20/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Люстрацыя ва Украіне

Ва Украіне 15 кастрычніка апублікаваны закон “Аб ачышчэньні ўлады”. Дакумэнт зьявіўся ў газэце “Голас Украіны”. У адпаведнасьці з заключнымі палажэньнямі, закон уступае ў сілу на наступны дзень пасьля яго публікацыі. Далей...

20/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


СБУ: Пратэсты арганізавала 18-е ўпраўленьне ФСБ

Служба бясьпекі Украіны заяўляе, што раскрыла і лакалізавала чарговую правакацыю ФСБ. Далей...

20/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Агляд замежнага друку (13.10 – 14.10.2014)

Адмянілі «дыялог»

13 кастрычніка 2014 г. нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” паведаміла пра адмену Пецярбургскага нямецка-расейскага Дыялогу – “у сувязі з крызісам ва Украіне”. Далей...

20/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Віктар Шандаровіч пра падзеі ў Барысаве

Пра тое, чым адрозьніваюцца палітычныя погляды футбольных заўзятараў і чаму фанаты крычаць “Пуцін – х…ло”, разважае калумніст выданьня “ГОРДОН”, расейскі пісьменьнік-сатырык Віктар Шандаровіч. Далей...

20/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Эстонія бароніцца ад “искусствоведов в штатском”

МЗС Расеі выказаў абурэньне дэпартацыяй з Эстоніі дырэктара Інстытута этналогіі і антрапалогіі Расейскай Акадэміі Навук Валерыя Цішкова. Надоечы Цішкоў прыбыў у Талін, каб выступіць у міжнародным мэдыяклюбе “Імпрэсум”, але яго спынілі ў аэрапорце і на наступную раніцу пасадзілі на зваротны рэйс у Маскву. Далей...

20/10/2014 › Навіны



« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2026
П А С Ч П С Н
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2026