Люстрацыя ва Украіне

20 кастрычніка 2014 г.

Навіны

Ва Украіне 15 кастрычніка апублікаваны закон “Аб ачышчэньні ўлады”. Дакумэнт зьявіўся ў газэце “Голас Украіны”. У адпаведнасьці з заключнымі палажэньнямі, закон уступае ў сілу на наступны дзень пасьля яго публікацыі.

Законам вызначаныя прававыя і арганізацыйныя асновы правядзеньня працэдуры ачышчэньня ўлады ад асобаў, вызначаных гэтым законам, з мэтай сьцьвярджэньня ў грамадзтве вярхоўнасьці права, законнасьці, павышэньня эфэктыўнасьці барацьбы з карупцыяй.

Дадзены закон прадугледжвае норму, у адпаведнасьці зь якой асобы, якія займалі кіраўнічыя пасады падчас прэзыдэнцтва Віктара Януковіча і знаходзіліся на гэтых пасадах на працягу 1 года, павінны быць звольненыя з займаемых пасадаў на працягу 10 дзён пасьля ўступленьня ў сілу гэтага закона.

Забарона на заняцьце пасадаў на 10 гадоў будзе ўжывацца да асобаў, якія сумарна займалі ня менш за 1 год пасаду (пасады) у пэрыяд з 25 лютага 2010 г. па 22 лютага 2014 г. У гэты сьпіс увайшлі Прэзыдэнт Украіны, прэм’ер-міністар, першы віцэ-прэм’ер, віцэ-прэм’ер-міністры, міністры, кіраўнікі цэнтральных ворганаў выканаўчай улады, якія не ўваходзяць у склад Кабінэту міністраў, старшыня нацыянальнага банку, старшыня Антыманапольнага камітэту, старшыня Фонду дзяржаўнай маёмасьці, старшыня Дзяржаўнага камітэту тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Украіны, іх першыя намесьнікі.

Будуць выдаленыя ад улады на 10 гадоў таксама кіраўніці абласных дзяржадміністрацый, усе іх намесьнікі і ўсе кіраўнікі раённых дзяржадміністрацый, якія працавалі падчас прэзыдэнцтва Януковіча сумарна ня менш за 1 год, а таксама тыя, хто працаваў у пэрыяд Эўрамайдану і ня звольніліся па ўласным жаданьні.

Таксама, у адпаведнасьці з законам, пад люстрацыю патрапяць праваахоўнікі, суддзі, пракуроры, якія зьдзяйсьнялі незаконныя затрыманьні і адкрывалі судовыя вытворчасьці супраць удзельнікаў Эўрамайдану, а таксама тыя, хто падтрымліваў сэпаратыстаў і тэрарыстаў на ўсходзе Украіны.

Усе без выключэньня чыноўнікі і кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў пройдуць маёмасную люстрацыю, дзе будуць правераныя, у дапаведнасьці з дэкларацыяй, уся наяўная маёмасьць іх і членах іхніх сем’яў на прадмет законных крыніцаў паходжаньня сродкаў для набыцьця такой маёмасьці падчас знаходжнаьня на пасадах. Яны будуць звольненыя з забаронай займаць чынавенскія пасады на працягу 10 гадоў, у выпадку калі ня пройдуць люстрацыю.

Таксама чыноўнікаў будуць люстраваць, калі: яны былі абраныя і працавалі на кіраўнічых пасадах Камуністычнай партыі СССР або на кіраўнічых пасадах ЦК ЛКСМУ і вышэй; былі штатным работнікам або нягласным агентам КГБ СССР; супрацоўнічалі з спэцслужбамі іншых дзяржаваў як тайныя інфарматары ў апэратыўным атрыманьні інфармацыі альбо сваімі рашэньнямі, дзеяньнямі ці бязьдзейнасьцю зьдзяйсьнялі мерапрыемствы, накіраваныя на падрыў асноваў нацыянальнай бясьпекі, абароны альбо тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны.

15.10.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://news.liga.net/news/politics/3678875-zakon_o_lyustratsii_opublikovan_v_ofitsialnoy_presse.htm