На хвалі расейскай рэдакцыі “Голаса Амэрыкі” выступіла Лілія Шаўцова, навуковы супрацоўнік Маскоўскага цэнтру Карнэгі. Вось што яна сказала пра становішча крамлёўскай улады і расейскага грамадзтва:
Пуцін атрымаў тактычную перамогу – яму ўдалося ўтрымаць Украіну ў пераходным полі, а Захад не гатовы зрабіць Расеі балюча і пачаў гаварыць пра адмену санкцый. Але фактычна Пуцін падклаў пад сваю сістэму выбухоўку, якая ўзарве яго ў любы момант. Гэта пастка для яго. Ён ня можа выйсьці зь мілітарысцкай мабілізацыі. Яна адцягвае ад праблем, а ён не гатовы вырашаць гэтыя праблемы. Адмова ад мілітарызацыі, “вяртаньне ў мірны час”, разгэрмэтызацыя праблемы азначае, што навонкі палезуць усе праблемы. Значыць трэба працягваць ісьці ў былым накірунку. А для поўнага ўваходу ў мілітарысцкую парадыгму ў Крамля няма ніякай магчымасьці. Час іншы – няма ідэі, якая б згуртавала грамадзтва, няма гатоўнасьці эліты зачыніцца ў сваіх маёнтках і не падарожнічаць у Куршавэлі. Няма гатоўнасьці насельніцтва пакутваць. Тым больш, частка насельніцтва ўжо прызвычаялася да адкрытасьці, да павышэньня жыцьцёвага ўзроўню. Такім чынам, гэтая мадэль прыводзіць да сытуацыі чайніка, што закіпае з закрытай крышкай. Рана ці позна крызіс грымне. Па сутнасьці тое, што робіць Пуцін, гаворыць аб тым, што распачалася агонія рэжыму, хаця, магчыма, і не сістэмы. Сістэма мае больш шырокае поле і базу для існаваньня.
24.10.2014
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://www.golos-ameriki.ru/content/shevtsova-sees-putin-regime-agony/2494742.html