ДЗЯДЫ 2014

31 кастрычніка 2014 г.

Навіны

2 лістапада Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае шэсьце і мітынг на Дзяды.

Збор удзельнікаў у 10:30 каля Менскага гадзіньнікавага заводу (ст.мэтро Парк Чалюскінцаў // пр-т Незалежнасьці, 95).

У 11:00 пачатак шэсьця па традыцыйным маршруце ўздоўж праспэкту Незалежнасьці. Потым па вуліцах Каліноўскага, Карбышава, Гамарніка, Мірашнічэнкі — да Курапатаў. У Курапатах у 14:30 пачнецца мітынг. Мерапрыемствы дазволеныя ўладамі.

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ

28.10.2014