![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Расейскі крымінал на Захадзе працуе на Маскву Эўрапейскія экспэрты прадставілі даклад Эўрапейскай рады па міжнародных справах. Як указана ў падрыхтаваным дакладзе, існуе маса доказаў таго, што арганізаваныя злачынныя групы ў Эўропе выкарыстоўваюцца Крамлём для вяденьня шпіёнскай дзейнасьці і палітычнага ўплыву на эўрапейцаў. 19/5/2017 › Навіны Зянон Пазьняк: Беларусь мусіць быць вольнай (Выступ на травеньскім 2017 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) За мінулы месяц мушу адзначыць як пазытыўную зьяву правядзеньне шэсьця і мітынгу “Чарнобыльскі шлях” у Менску. Мітынг на Кіеўскім сквэры быў малалікім, але ў цэлым станоўчым у сваім выяўленьні. Станоўча і тое, што далучылася частка ўдзельнікаў шэсьця. У цэлым, назіраючы за тым, як адбывалася гэтае напамінаньне аб вялікай нацыянальнай бядзе і чарнобыльскім няшчасьці народа, трэба адзначыць, што грамадзкага ўздыму ў нашых абставінах яшчэ не назіраецца, хоць стан розуму ў людзей пачынае зьмяняцца. 15/5/2017 › Навіны Дзяржаву апанавала групоўка, якая зацікаўлена толькі ва ўласным узбагачэньні і захаваньні ўлады (Травеньскі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 14 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Беларусь мусіць быць вольнай” (друкуецца асобна). Асноўная інфармацыя тут пра расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусі (Захад 2017) і пра прынцыпы Народнай праграмы «Вольная Беларусь». З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту. 15/5/2017 › Навіны Набліжаем час Вольнай Беларусі Паважаныя беларусы! 15/5/2017 › Навіны Зянон Пазьняк у Вільні прадставіў праект Народнай праграмы “Вольная Беларусь” Прадстаўленьне адбылося 8 траўня 2017 г Зянон Пазняк распавёў пра змены, якія павінны адбыцца ў Беларусі пасля падзення рэжыму. Палітык прадставіў праект Народнай праграмы “Вольная Беларусь”. Праграма выдадзена ў выглядзе кнігі. 9/5/2017 › Навіны Народная праграма “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ” http://www.racyja.com/wp-content/uploads/2017/04/Nar.Prahrama_internet.pdf 6/5/2017 › Навіны План дзеяння для тых, хто прыйдзе на змену гэтаму рэжыму З гутаркі Валярыны Куставай і Паўла Усава Праграма “Вольная Беларусь” стваралася як сістэмная інструкцыя для тых, хто можа прыйсці на змену існуючай уладзе. Яна можа стаць першым крокам на шляху падрыхтоўкі плану па рэалізацыі палітычных зменаў у краіне, лічыць Павел Усаў. 6/5/2017 › Навіны Зянон Пазняк: “Выбар наш такі:Вольная незалежная Беларусь” https://www.youtube.com/watch?v=fg4sYHr-jc4 1/5/2017 › Навіны МІТЫНГ У МЕНСКУ, ПРЫСЬВЕЧАНЫ ЎГОДКАМ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ 26 красавіка ў Менску адбыўся мітынг, прысьвечаны ўгодкам Чарнобыльскай катастрофы. Дзень выдаўся па асеньняму пануры, ішоў халодны дождж. Гэта, відаць, спрычынілася да таго, што Чарнобыльскі шлях сёлета быў не шматлюдны. Але, безумоўна, прычыны глыбейшыя. Грамадзкая апатыя ад атручваньня нялюдзкім рэжымам улады яшчэ не мінула. 28/4/2017 › Навіны РЭЗАЛЮЦЫЯ мітынгу 31-х угодак катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Мы, ўдзельніку мітынгу заяўляем: 1.Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года стала вынікам валадарання у савецкай імпэрыі таталітарнага антычалавечага палітычнага рэжыму. 27/4/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Попел Чарнобыля стукае ў сэрца Паважаныя землякі, паважаныя беларусы! Сёньня мы гаворым пра 31 гадавіну Чарнобыльскай катастрофы і ўжо разумеем, што чарнобыльская трагедыя стала вечнай тэмай нашага народа і вечнай бядой. Фактычна, Чарнобыльскай катастрофай скончылася для беларусаў савецкая акупацыя. Людзі зразумелі, што так жыць, як да Чарноюыля, ўжо немагчыма. 27/4/2017 › Навіны Cп. Зянону Пазьняку, Шаноўны Зянон Станіслававіч! Віншуем Вас з днём народзінаў, зычым моцнага здароўя, творчага плёну і натхненьня. 26/4/2017 › Навіны
24 красавіка ў Варшаве ў Centrum prasowe FOKSAL, Dom dzieńnikaża, ul. Foksal, 3/5, адбудзецца першая прэзэнтацыя калектыўнай працы «НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» (выдадзена асобнай брашурай). Запрашаюцца беларусы, якія знаходзяцца і жывуць у Варшаве, спэцыялісты розных галін ведаў, палітыкі і журналісты. 20/4/2017 › Навіны 26 красавіка – мітынг да 31-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы ў Менску 26 красавіка з 18.00 да 20.00 у Менску адбудзецца мэмарыяльны мітынг да 31-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы. Мітынг адбудзецца ў Кіеўскім сквэры, на пляцоўцы побач з кінатэатрам “Кіеў”, перасячэньне вул. Кахоўскай і бульвара Шаўчэнкі. Блізка праходзіць таксама вул. Арлоўская, прыпынак “Кіеўскі сквэр” (трал. 12, 33, 38, 40; аўтобус 38). Арганізатар мерапрыемства – Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Атрыманы дазвол Менгарвыканкама. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 17 красавіка 2017 г. 18/4/2017 › Навіны Дарагія землякі, дарагія Беларусы. Хрыстос уваскрос! 16 красавіка 2017 г. Зянон Пазьняк 16/4/2017 › Навіны АБ ПРЫЗНАНЬНІ «ОМОН» і «КГБ» СССР ДЗЯРЖАЎНЫМІ ТЭРАРЫСТЫЧНЫМІ АРГАНІЗАЦЫЯМІ 25-га Сакавіка гэтага года ў дзень вялікага Беларускага нацыянальнага сьвята Дзень Волі ўся Беларусь, дзякуючы відэаінфармацыі, стала сьведкам брутальнага нападу на мірных жыхароў і зьбіцьця людзей у Менску міліцэйскім падразьдзяленьнем “ОМОН” (амап) і баевікамі ўнутранных войскаў. Жыхароў Менска, старых і маладых, мужчын і жанчын — хапалі, без разбору, на ходніках і плошчах, на прыпынках транспарту, на пешаходных пераходах. Пры гэтым шмат людзей жорстка зьбівалі і заштурхоўвалі ў закратаваныя жалезныя фургоны для перавозкі арыштаваных. Схапілі больш за тысячу чалавек. 15/4/2017 › Навіны Незаконныя дзеяньні і рэпрэсіі супраць беларусаў не ўратуюць антынародны рэжым Заява 25 сакавіка 2017 г. уладныя, сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі правялі брутальную акцыю супраць беларусаў, якія выйшлі на вуліцы Менску і населеных пунктаў Беларусі адзначыць Дзень Волі – 99-ю гадавіну аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Баевікі ОМОНу і ўнутраных войскаў (а іх была вялікая ўзброеная маса) зьбілі і ў жорсткай форме затрымалі сотні людзей. 14/4/2017 › Навіны З сэрыі “Белорусы должны быть готовы умирать за Москву”
6 апреля, Минск /Корр. БЕЛТА/. Региональная группировка войск Беларуси и России не собирается ни на кого нападать, но своего не отдадим, заявил Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью межгосударственной телерадиокомпании “Мир”, сообщает корреспондент БЕЛТА. 13/4/2017 › Навіны Алесь Чахольскі: Народны Мэмарыял у Курапатах ужо існуе! Кіраўнік грамадзкай дырэкцыі мэмарыялу Курапаты, адказны сакратар управы сойму КХП БНФ Алесь Чахольскі зьвярнуўся праз Свабоду са зваротам у сувязі з абвешчаным Міністэрствам культуры конкурсам на мэмарыял у Курапатах. Паводле яго, «задума ўладаў, як прынізіць і ў канчатковым варыянце зьнішчыць Народны мэмарыял, зразумелая». 13/4/2017 › Навіны Падсадныя пра “гражданское примирение” Рэсурс “Белорусский партизан” апублікаваў шчыраваньні псэўдагісторыка, савецкага палітработніка Кузняцова і псэўдавязьня ГУЛАГа Раманоўскага на тэму рэжымнай “мемориализации” у Курапатах. Маналагісты (разам з антыбеларускім рэжымам) робяць выгляд, што Народнага Мэмарыялу ў Курапатах няма і “23 года эта тема находится в забвении”. 13/4/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
