Зянон Пазьняк у Вільні прадставіў праект Народнай праграмы “Вольная Беларусь”

9 мая 2017 г.

Навіны

Прадстаўленьне адбылося 8 траўня 2017 г

Зянон Пазняк распавёў пра змены, якія павінны адбыцца ў Беларусі пасля падзення рэжыму. Палітык прадставіў праект Народнай праграмы “Вольная Беларусь”. Праграма выдадзена ў выглядзе кнігі.

Падчас сустрэчы Пазьняк падкрэсліваў, што беларусам трэба як мага хутчэй актывізавацца: – У народа ёсць магчымасці, калі ён пачынае разумець што дрэнна, што добра і што яму трэба. Наша задача – дапамагчы. І таму мы пастараліся хутчэй зрабіць гэтую праграму, каб дапамагчы людзям самаарганізавацца. Каб рух “Вольная Беларусь” абняў Беларусь, каб ён быў арганізаваны.

На сустрэчы прысутнічалі таксама суаўтары праекта – Лявон Баршчэўскі і Сяргей Папкоў.

Прэзентацыя праекта сцягнула беларусаў са шматлікіх краінаў, у тым ліку Польшчы, Эстоніі і Бельгіі.

Паводле Улі Шубзды (Беларускае Радыё Рацыя http://www.racyja.com/palityka), Фота Улі Шубзды