Эўрапейскія экспэрты прадставілі даклад Эўрапейскай рады па міжнародных справах. Як указана ў падрыхтаваным дакладзе, існуе маса доказаў таго, што арганізаваныя злачынныя групы ў Эўропе выкарыстоўваюцца Крамлём для вяденьня шпіёнскай дзейнасьці і палітычнага ўплыву на эўрапейцаў.
У дакладзе гаворыцца, што АЗГ, якія маюць расейскія карані, кантралююць траціну ўсяго аб’ема абароту наркотыкаў у Эўропе, а таксама незаконны імпарт зброі і гандль людзьмі, перадае “Диалог.UA” са спасылкай на “Укринформ”.
Эўрапейскі экспэрт Марк Галеоці, які падрыхтаваў даклад Эўрарады па міжнародных справах, зазначае, што Расея з дапамогай арганізаваных злачынных груп стварыла для сябе ў Эўразьвязе каштоўны рэсурс уплыву на эўрапейскіх грамадзян, які выкарыстоўвае для прыхаванага супрацьстаяньня моцнаму і багатаму Захаду.
“АЗГ у некаторых выпадках за грошы, у іншых – па прымусу выконваюць заданьні ў інтарэсах расейскай дзяржавы”, — гаворыцца ў дакладзе.
Сюды экспэрты аднесьлі і кібэрзлачыннасьць, і падтрымку эўрапейскіх папулісцкіх партый, і кантрабанду зброі, і гандаль людзьмі, і нават забойствы на замову.
Заканчваецца даклад рэкамэндацыямі эўрапейскім урадам распрацаваць выразныя і эфэктыўныя захады рэагаваньня на пагрозы Крамля, наладзіць абмен інфармацыяй, стварыць адзіныя падыходы да рашэньня дадзенай праблемы, бо ад яе рашэньня залежыць бясьпека ў Эўропе.
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://www.dialog.ua/news/116748_1492553313