![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Мэмарандум Узмацненьне расейскай агрэсіўнай палітыкі абвастрыла пагрозу незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі. Руская гібрыдная вайна супраць беларускай нацыі ўзмацнілася па ўсіх агентурных накірунках: мэтадычна ідзе зьнішчэньне беларускай школы, адукацыі і беларускай мовы, павялічылася псэўдакультурная інвазія расейскіх арганізацыяў у беларускія структуры, плыве шквал дзікай расейскай прапаганды па рускіх тэлеканалах, якія вяшчаюць у беларускім эфіры. Штучнае стварэньне энэргетычнай залежнасьці беларускай эканомікі ад паставак энэргарэсурсаў з Расеі дало магчымасьць Маскве пастаянна ціснуць на свайго сатрапа, патрабуючы абмену сувэрэнітэту на энэргарэсурсы. 25/2/2020 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЦЯЖКІ ЧАС І ЗАДАЧЫ СУПРАЦІЎЛЕНЬНЯ Паважаныя спадарыні і спадары, вітаю Вас на ХІІ Зьезьдзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і ХIV Зьезьдзе БНФ “Адраджэньне”. Цяжкі час працягваецца і ўсе палітычныя ўмовы, у якіх вымушаны адбывацца наш Зьезд, і ўсе працэдуры і падыходы ў сувязі з гэтымі ўмовамі, застаюцца. Гэта мы ўсе разумеем, але насуперак перашкодам ўсё зробім дзеля дасягненьня нашай мэты і вольнай будучыні нашай Бацькаўшчыны Беларусі. Гледзячы на становішча, якое існуе ў грамадзтве, лічу неабходным падкрэсьліць прынцып існаваньня і дзейнасьці нашай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Нашае аб’яднаньне і ўзаемнасьць заснаваныя на беларускіх народных каштоўнасьцях, выпрабаваных жыцьцём і гісторыяй, а значыць неабходных для нацыянальнага існаваньня і разьвіцьця. 25/2/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Адбыўся Зьезд КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”
25/2/2020 › Навіны Суд над Юрам Беленькім у справе патрыятычных мітынгаў сьнежня 2019 г. 25 лютага а 16.00 адбудзецца паседжаньне Гарадзкога суда г. Менска па касацыйнай скарзе выканаўцы абавязкаў у Беларусі старшыні КХП-БНФ сп. Беленькага на ранейшы прысуд раённага суду за ягоны ўдзел у патрыятычных мітынгах ў сьнежні 2019 года. Сп. Ю. Беленькі абскарджвае прысуд: штраф у 50 базавых адзінак. Падтрымайма патрыёта! Адрас суда: Менск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1. Ст. мэтро “Спартыўная”. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 22 лютага 2020 г. 23/2/2020 › Навіны Адбыўся суд у справе “Дзядоў-2019” 21 лютага адбылося паседжаньне Гарадзкога суда г. Менска па касацыйнай скарзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі на ранейшы прысуд раённага суду ў справе правядзеньня мэмарыяльных мерапрыемстваў у Курапатах на Дзяды ў 2019 годзе. КХП-БНФ абскарджвае патрабаваньне ўладаў аб аплаце “паслуг міліцыі па ахове грамадзкага парадку” падчас некамэрцыйнага мэмарыяльнага мерапрыемства. 23/2/2020 › Навіны 21 лютага а 15.00 адбудзецца паседжаньне Гарадзкога суда г. Менска па касацыйнай скарзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі на ранейшы прысуд раённага суду ў справе правядзеньня мэмарыяльных мерапрыемстваў у Курапатах на Дзяды ў 2019 годзе. КХП-БНФ абскарджвае патрабаваньне ўладаў аб аплаце “паслуг міліцыі па ахове грамадзкага парадку” падчас некамэрцыйнага мэмарыяльнага мерапрыемства. 18/2/2020 › Навіны Дэпутату Незалежнасьці сп. Сяргею Папкову сёньня спаўняецца 80 гадоў! Віншуем старэйшыну нацыянальна-вызвольнага руху зь юбілеям! Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне” 13 лютага 2020 г. 14/2/2020 › Навіны Праводзіцца рассылка дакуманта “Спыніць асіміляцыю беларусаў” у міжнародныя арганізацыі, структуры ААН і арганізацыі ў Беларусі. 4/2/2020 › Навіны Спыніць асіміляцыю беларусаў/Stop the Assimilation of the Belarusian People
We, Belarusians, are forced to turn to the international community and the scientific community in order not to disappear under the pressure of assimilation. 3/2/2020 › Навіны Зянон Пазьняк: РЭПЛІКА ПРА КАНФАРМІЗМ Паглядзеў я інтэрв’ю чарговага спэцыяліста з-за мяжы (Чэхія) Алены Маркавай пра беларускую мову і пра закон аб мове, прыняты пад прэсам Беларускага Народнага Фронту і ўсяго беларускага грамадзтва Вярхоўным Саветам 11-га скліканьня ў студзені 1990-га года. (”Доктар гісторыі Алена Маркава пра лёс беларускай мовы: пункту невяртаньня няма”. 25 студзень 2020, Сяргей Абламейка, інтэрнэт-старонка “Свабода”) Вось што піша ў інтэрв’ю А. Маркава. Даю толькі дзьве цытаты, але такое там спрэс і толькі такое. 1. «Нефармалы» пачыналі зь непалітычнага парадку дня — культурная спадчына, экалягічныя праблемы — але паступова павялічвалі свой палітычны ўплыў і перацягвалі на сябе ўвагу грамадзтва. Найважнейшым пунктам у дзейнасьці нефармалаў была беларуская мова, яны выступалі за пашырэньне сфэры яе ўжытку.” 2/2/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк: ЗАЦЕМКІ ПА ХОДУ ВЫБАРЧАЙ ІНФАРМАЦЫІ Паглядзеў я жывы эфір прэсавай канфэрэнцыі групы так званай “апазыцыі” (пяць суб’ектаў), якія ідуць на прэзыдэнцкія выбары і будуцць праводзіць “праймэрыз” па вызначэньні адзінага кандыдыта. Такія спэктаклі ставяцца ўжо 20 гадоў, з таго часу калі нямецкая выведка (у асобе Ганса Віка) і КГБ стварылі ў Беларусі сваю так званую “дэмакратычную апазыцыю”. Але ўпершыню я паглядзеў гэты спэктакль ужывую. Першае, што зразумела — гэта тое, што сістэма працуе спраўна і Лукашэнка можа не хвалявацца. Выбары пройдуць па стандартнай рэжымнай схеме і чарговы тэрмін узурпацыі ўлады яму забясьпечаны. 28/1/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Падтрымайма патрыёта! 29 студзеня а 15.00 у Гарадзкім судзе г. Менска адбудзецца судовае паседжаньне ў адміністрацыйнай справе сп. Алеся Чахольскага, адказнага сакратара Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Патрыёта перасьледуюць за ўдзел у патрыятычных мерапрыемствах у абарону незалежнасьці Беларусі ў сьнежні 2019 г. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 27 студзеня 2020 г. 28/1/2020 › Навіны Новая канструкцыя расейскай улады завострана на вайну: 27/1/2020 › Навіны Алесь Чахольскі: У міліцэйскай сістэме ёсць сапраўдныя садысты
Выкралі, калі прыехаў праверыць пошту 26 снежня Алесь Чахольскі заехаў на сваю старую адрэсу, па якой ён ужо год як не жыве, каб праверыць пошту. Калі падыходзіў, заўважыў у двары сіні бусік. — Раптам шэсць чалавек акружаюць мяне, з іх чацвёра ў цывільным і двое ў форме АМАПу. Яны не прадстаўляліся, не паказвалі пасведчанняў, сказалі «пройдёмте» і пасадзілі мяне ў бусік. Прымусілі адключыць тэлефон, таму я не змог нікому пазваніць і сказаць, што мяне затрымліваюць. Мяне фактычна выкралі! — перакананы Алесь Чахольскі. 27/1/2020 › Навіны
Так, у нашага пажыцьцёвага пуціндэнта прызначаліся ў 2024-м некаторыя тэхнічныя праблемы перарэгістрацыі прыладаў абсалютнай улады. Хітрамудрае слоўца “запар”, якое двойчы выцягвала яго за вушы на сталец, абярнулася сваім непрыемным бокам – “тройчы запар” ніяк не каціць. Але ж праблема дробная. Вучоныя халуі ўжо даўно з дзесятак сцэнароў яе рашэньня запрапанавалі. Адзін лепшы за іншы. І чаму ж раптам за чатыры гады да нейкай дробнай руціннай працэдуры яму раптам захацелася так голасна абвясьціць сябе валадаркай марской, сухапутнай, судовай, ды яшчэ ў рэжыме ўсенароднага волевывяржэньня на піку травеньскага перамогашаленства? Не, гэта не праблема 2024-га, гэта мабыць, нейкая патрэба 2020-га. У нашай гісторыі сустракалася ўжо аднойчы такое ж дзіўнае, на першы позірк, пажаданьне валадара. 27/1/2020 › Навіны Рэжым прысудзіў штраф КХП-БНФ за мэмарыяльныя мерапрыемствы на Дзяды-2019
22 студзеня 2020 г. суд Маскоўскага раёну г. Менску (суддзя Тацяна Мотыль) прысудзіў штраф у памеры 50 базавых адзінак – 1350 рублёў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Міліцыя высунула супраць КХП-БНФ абвінавачваньне ў тым, што “партыя не аплаціла паслугі міліцыі за ахову грамадзкіх мерапрыемстваў 3 і 10 лістапада 2019 г.”. Нагадаем, што раней паводле гэтага ж абвінавачваньня судом быў аштрафаваны сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, які быў арганізатарам мэмарыяльных мерапрыемстваў. 24/1/2020 › Навіны Вышэйшыя ворганы ўлады зламаныя Відавочна зьдзяйсняюцца масавыя гвалтоўныя і незаконныя дзеяньні ворганаў міністэрства ўнутраных спраў і судоў у дачыненьні грамадзянаў, якія сталі на абарону дзяржавы, яе незалежнасьці і суверэнітэту. Судзяць людзей, прысуджваюць непамерна вялікія штрафы, закрываюць на доўгія тэртіны ў турму. у Канстытуцыі і заканадаўстве краіны прадугледжаны мэханізмы і інструмэнты для папраўкі сытуацыі пры паломках ворганаў улады. 24/1/2020 › Навіны Час 11-30, 21 студзеня 2020 г., тэлефонны званок, гаворка: Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ 21/1/2020 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПЕРШЫ КРОК – ПАЗБАВІЦЦА АД ЛУКАШЭНКІ (Развагі перад студзеньскім 2020 г. Соймам КХП – БНФ) Гэты год пачаўся для нас з сумнай падзеі. Адышоў нечакана ў лепшы сьвет наш сябра і змагар Віктар Рабушка. Гэта вялікая страта для нас усіх, для Партыі і для лепшай Беларусі. Але мусім падпарадкоўвацца лёсу і волі Божай. Вечная яму памяць! Працягваюцца таксама трывожныя для незалежнасьці нашай дзяржавы дні. Пуцінская кліка ўзяла ў сур’ёзную распрацоўку свайго сатрапа ў Беларусі, прымушаючы яго да здачы сувэрэнітэту краіны за нафту і газ. Гандаль доўжыцца некалькі месяцаў, але змоўшчыкі пакуль што не зышліся ў цане. Яны публічна дэманстравалі здраду Беларусі і злачынныя дзеяньні. Гэта выклікала абурэньне людзей. Пачаліся пастаянныя пратэсты супраць прадажнай палітыкі ў Менску і іншых гарадах. І хоць пратэсты былі нешматлюдныя, яны засьведчылі агульны настрой і непрыняцьце бальшынёй беларусаў прадажнай палітыкі інтэграцыі, за якой стаіць намер расейскага аншлюсу Беларусі. 20/1/2020 › Навіны Кансалідацыя грамадзтва вакол ідэі абароны незалежнасьці Беларусі Студзеньскі Сойм 2020 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 19 студзеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Першы крок — пазбавіцца ад Лукашэнкі” (апублікаваны). Дакладчык ахарактарызаваў падзеі апошняга часу як трывожныя для нашай дзяржавы дні. Масква цісьне на свайго сатрапа ў Беларусі, прымушаючы яго да здачы сувэрэнітэту Беларусі за нафту і газ. Змоўшчыкі пакуль што не зышліся ў цане. 20/1/2020 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
