Відавочна зьдзяйсняюцца масавыя гвалтоўныя і незаконныя дзеяньні ворганаў міністэрства ўнутраных спраў і судоў у дачыненьні грамадзянаў, якія сталі на абарону дзяржавы, яе незалежнасьці і суверэнітэту. Судзяць людзей, прысуджваюць непамерна вялікія штрафы, закрываюць на доўгія тэртіны ў турму. у Канстытуцыі і заканадаўстве краіны прадугледжаны мэханізмы і інструмэнты для папраўкі сытуацыі пры паломках ворганаў улады.
У дадзеным выпадку зламаліся вышэйшыя ворганы ўлады. Яны аказаліся інфіцыраваныя расейскім імпэрскім вірусам і пачалі разбураць жыцьцёвую прастору беларусаў, ліквідаваць дзяржаву. У гэтым выпадку папраўчыя ворганы: Генеральная пракуратура, Канстытуцыйны суд, Вярхоўны суд павінны былі б прыняць неабходныя захады для выпраўленьня сытуацыі. Пры іх бяздзейнасьці справу выпраўленьня сытуацыі кладзецца на беларускі народ.
Для выяўлення бяздзейнасьці папраўчых ворганаў, прапануецца ўключаць у судовыя скаргі патрабаваньні да судоў вышэйшых інстанцый аб прыняцьці вызначэньняў пра неабходнасць прыняцьця мераў папраўчымі ворганамі ў абарону дзяржавы. (узор можна глядзець тутkas-skarha-1.doc). У далейшым вынікі павінны быць шырока даведзены да грамадзтва.
Выступленьні ў сьнежні 2019 г. былі пачаткам выкананьня грамадзянамі Беларусі сваіх абарончых функцый, якія замацаваныя заканадаўствам краіны. Судзяць і караюць людзей незаконна. Інфармацыя пра незаконнае судзілішча павінна быць даведзена да ўсіх грамадзянаў Беларусі. Да гэтай інфармацыйнай працы прапануецца далучыцца ўсім актыўным людзям.
- 24.студзеня 2020 г. Беларуска салідарнасьць*