Паклікалі ў Маскоўскі суд

21 студзеня 2020 г.

Навіны

Час 11-30, 21 студзеня 2020 г., тэлефонны званок, гаворка: -Прыміце факс, -Прабачце, у нас факс не працуе, -Гэта з Маскоўскага суда, заўтра паседжаньне суда, запішыце, заўтра ў 10-00, пакой 135, -Чаму такая тэрміновасць? Чаму не прыслалі позву па пошце? -Вось я вам паведамляю, заўтра паседжаньне суда, у вас жа факс не працуе, -Тэрмін судовага разгляду завершыўся, прайшло ужо больш за два месяцы, які можа быць суд? -Гэта вы скажвце заўтра на судзе. Вось такі рэжымны Маскоўскі суд. Такім чынам, заўтра, 22 студзеня 2020 г., паўторна, будзе разглядацца судовая справа па правядзенні Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыяй – БНФ мерапрыемстваў на Дзяды, 3 і 10 лістапада 2018 г. Судзяць за тое, што Партыя не заключыла дамовы на аплату з Мінскім упраўленнем унутраных спраў. Адрас суда: пр. газэты «Праўда», д. 27, праезд да станцыі мэтро “Пятроўшчына”.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ 21студзеня 2020