Дэпутату Незалежнасьці сп. Сяргею Папкову сёньня спаўняецца 80 гадоў! Віншуем старэйшыну нацыянальна-вызвольнага руху зь юбілеям! Сяргей Пятровіч, намесьнік старшыні КХП-БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, працягвае актыўную палітычную і асьветніцкую працу. Поўны энэргіі і адкрыты для ўсіх, ён і не зьбіраецца на “заслужаны адпачынак”. Чалавечы і палітычны досьвед, мужнасьць і пасьлядоўнасьць характарызуюць нашага старэйшага сябру. Няхай маладыя беларусы бяруць прыклад з такіх людзей. Зычым Сяргею Пятровічу моцнага здароўя, натхненьня для навуковых адкрыцьцяў і новых ідэй. Разам будзем ісьці ў змаганьні і стваральнай працы на карысьць нашай дарагой Бацькаўшчыны.
Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”
13 лютага 2020 г.