Суд у справе “Дзядоў-2019”

18 лютага 2020 г.

Навіны

21 лютага а 15.00 адбудзецца паседжаньне Гарадзкога суда г. Менска па касацыйнай скарзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі на ранейшы прысуд раённага суду ў справе правядзеньня мэмарыяльных мерапрыемстваў у Курапатах на Дзяды ў 2019 годзе. КХП-БНФ абскарджвае патрабаваньне ўладаў аб аплаце “паслуг міліцыі па ахове грамадзкага парадку” падчас некамэрцыйнага мэмарыяльнага мерапрыемства.

“Паслугі міліцыі” ўжо аплочаны грамадзтвам з бюджэтных сродкаў, на якія існуе гэтая дзяржаўная структура. Такіх цынічных патрабаваньняў не прад’яўляюць людзям нават недэмакратычныя рэжымы, калі йдзецца пра ўшанаваньне ахвяраў народа.

Падтрымайма патрыётаў!

Адрас суда: Менск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1. Ст. мэтро “Спартыўная”.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

17 лютага 2020 г.