21 лютага адбылося паседжаньне Гарадзкога суда г. Менска па касацыйнай скарзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі на ранейшы прысуд раённага суду ў справе правядзеньня мэмарыяльных мерапрыемстваў у Курапатах на Дзяды ў 2019 годзе. КХП-БНФ абскарджвае патрабаваньне ўладаў аб аплаце “паслуг міліцыі па ахове грамадзкага парадку” падчас некамэрцыйнага мэмарыяльнага мерапрыемства.
Паседжаньне працягвалася нядоўга. Суддзя заслухаў прадстаўніка КХП-БНФ сп. Юру Беленькага, які зачытаў тлумачэньні аб незаконнасьці патрабаваньняў аплаты і прысуду. Потым выйшаў на 15 хвілін. А, вярнуўшыся, зачытаў пастанову: пакінуць у сіле прысуд раённага суду. Прысутныя ў залі патрыёты гукалі суддзі “Ганьба!”
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
22 лютага 2020 г.