Зянон Пазьняк. "РУССКИЙ ЯЗЫК" - ГЭТА МОВА СУСЬВЕТНАГА ЗЛА.

23 снежня 2023 г.

НавіныЗянон Пазьняк

Шмат якім беларусам, якія пакаленьнямі выхоўваліся пад савецка-маскоўскай каланіяльнай сістэмай, бывае цяжка зразумець, і нават (як ні дзіўна) адчуць дубінныя ўдары Масквы па галовах іхняга нацыянальнага існаваньня. Рэальна, хоць і не па сваёй волі, але шмат хто зь іх сталі гаварыць на акупацыйнай мове, нават не ўяўляючы, што ў гэтым якраз і ёсьць галоўная сутнасьць маскоўскай акупацыі і задушэньня іх як народа.

Расейская агрэсія супраць Украіны, калабаранцкая акупацыя Беларусі Масквой, палітыка расейскага генацыду беларусаў, масавыя рэпрэсіі — уся антыбеларуская цяпершчына гучна крычыць, галасуе да нават самых глухіх беларусаў, да асьлепленых і нямых, каб убачылі, нарэшце, прыроду маскоўскага зла і ўспрацівіліся сьмерці.

Нядаўна я чытаў лекцыю ў Нью-Ёрку і Варшаве аб пытаньнях літаратуры, Хрысьціянства, Веры, тэатра і творчасьці. Там пра тое таксама была размова. Ніжэй невялікае аўдыё-інтэрв’ю, якое гучыць у польскіх СМІ (у канцы тэксту).

https://radiounet.fm/staulyu-zadachu-stvarycz-belaruski-hryscziyanski-teatr-a-dlya-getaga-patrebna-dramaturgiya-zyanon-paznyak-prezentavau-zbornik-pes-graal/?fbclid=IwAR3sDMlY0WgH5F_e6mGwx1J7hraGkdFuzWu3lUQJrFhSaPp4z19UluJvI8E