Зянон ПАЗЬНЯК: АСАБЛІВАЕ ВІНШАВАНЬНЕ

31 снежня 2023 г.

НавіныЗянон Пазьняк

Гэтае маё асаблівае віншаваньне з Новым Годам я адрасую беларускім ваярам-дабраахвотнікам, што ваююць на франтах Украіны супраць расейскага мордэра за вольную Украіну і вольную Беларусь.

Дарагія сябры, жаўнеры, ваяры Беларусі! Віншую вас усіх з Новым надыходзячым 2024 годам. Віншую вас усіх ад імя Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь”.

Хай гэты надыходзячы год стане годам перамогі над расейскім ворагам чалавецтва! Хай будзе вольная Беларусь і вольная Украіна!

Дарагія сябры, беларускія ваяры! Калі настане час (а ён настане!), будзьма гатовыя пайсьці вызваляць Беларусь ад рашысцкай чумы і здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі. Тады трэба сабрацца разам вакол палка імя Кастуся Каліноўскага ўсім беларускім ваярам, усім ваярскім групам і аддзелам і рушыць — за Беларусь. Так трэба.

Ужо працуе Беларуская вайсковая камісія, якую ўзначальвае наш гераічны ваяр Павел Шурмей. Рыхтуймася, і будзьма гатовы.

Ніякіх сумневаў — Беларусь будзе вольнай! Мусіць быць!

З Новым годам — разам да перамогі!

Слава беларускім ваярам! Хай вечна жыве вольная Беларусь! Слава Украіне! Хай вечна жыве вялікі Беларускі народ!

30 сьнежня 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК