ЛЕТАПІСЕЦ АДРАДЖЭНЬНЯ

27 снежня 2023 г.

Навіны

Не жыве Сяргей Чырык, таленавіты і мужны чалавек, беларускі адраджэнец. Калі “прафэсійныя” журналісты і кінаапэратары зараблялі грошы і выконвалі “рэдакцыйныя заданьні” (скажаючы праўду ды ўцякаючы ад падзей, калі там быў Народны Фронт), Сяргей ствараў летапіс нашага нацыянальнага Адраджэньня. Без Сяргея самыя важныя старонкі нашай сучаснай гісторыі засталіся б пустымі аркушамі. Цяжка пераацаніць каштоўнасьць дакумэнталістыкі, створанай ім. Ён служыў народу і праўдзе. Сьветлая памяць герою!

Валеры Буйвал