Віншую сяброў Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні з 35- гадовым юбілеем утварэньня Таварыства — падзеі, у якой удзельнічалі вядомыя беларускія дзеячы Лявон Луцкевіч, Леанід Кароль, Кастусь Шышэя і інш. Гэта быў час беларускага нацыянальнага ўздыму. Таварыства Беларускай Культуры стала культурным, асьветніцкім і ідэйным асяродкам для беларусаў Вільні, прапагандавала і падтрымлівала беларускую культуру, рабіла карысную для беларусаў інфармацыйную, мэмарыяльную, гістарычную, асьветніцкую і выдавецкую працу. Дзейнасьць Таварыства трывала ўвайшла ў беларускую культуру і быт.
Зычу Таварыству Беларускай Культуры ў Вільні посьпехаў і добрых дасягненьняў на ніве беларускай асьветы і культуры.
4 сьнежань 2023 г. **Зянон Пазьняк ** Старшыня (забароненай рэжымам) Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, Палітычны лідар Нацыянальна-Вызвольнага Руху Вольная Беларусь